Ксёндз Булька з вёскі Мосар трапіў у рэанімацыю
13.11.2009 15:53
—
Новости Общества
|
У час эпідэміі грыпу раптоўна трапіў у бальніцу знакаміты беларускі ксёндз Юозас Булька. У вёсцы Мосар, дзе служыць святар, гавораць, што ксёндз паехаў у бальніцу горада Глыбокае на кропельніцы, і там яму зрабілася дрэнна.
Еўрарадыё запыталася, што здарылася з Юозасам Булькам у Марыі Ткачонак, адміністратара мосарскага антыалкагольнага музея. Марыя Ткачонак: “У Глыбокім у рэанімацыі. Здароўе пахіснулася. Там пры ім сядзіць чалавек, ён у нас у касцельным камітэце. Яму прапаноўвалі легчы ў бальніцу. Ціск, сасуды… А ён: “А трошкі яшчэ папрацую, на могілках трэба парадак навесці, ля касцёла ёсць планы нешта зрабіць, пакуль маразоў няма”. Дацягваў, дацягваў. Ён на кропельніцы стаў ездзіць, і нешта вось не пайшло, зрабілася яму горш”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Мосар, дзе служыць святар, гавораць, што ксёндз паехаў у бальніцу горада Глыбокае на кропельніцы, і там яму зрабілася дрэнна.
|
|