Ацэнка рэсурсу. 21.by

Ацэнка рэсурсу

13.11.2009 17:13 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

14 лістапада (субота) пройдзе «Еўрапейскі форум» — вялікі збор прыхільнікаў Мілінкевіча.

Ён пройдзе ў ДК Мінскага аўтамабільнага завода. Дэлегатамі вылучаныя больш за 1200 чалавек. Чакаецца прыезд замежных гасцей з Еўрапарламента, Еўрапейскай Народнай Партыі, парламентаў Польшчы і Літвы.

Пакуль не да канца ясныя мэты, якіх хочуць дасягнуць на Форуме. «Мерапрыемства праводзіцца, каб ацаніць нашы людскія рэсурсы, стан, перспектывы. У канцы форуму будзе прынятая рэзалюцыя далейшых дзеянняў. Напрыканцы мяркуецца выніковы выступ Аляксандра Мілінкевіча», — кажа намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Губарэвіч падкрэслівае, што ніякіх пастановаў адносна бліжэйшых выбараў прымацца не будзе.

«Мы хочам правесці трошку шырэйшае, чым чыста палітычнае мерапрыемства. Будуць працаваць тры секцыі на тэму палітыкі, эканомікі і грамадства». Сам Мілінкевіч яшчэ не пэўны, ці будзе ўдзельнічаць у наступных выбарах.

Форум пройдзе напярэдадні рашэння Еўрасаюза аб падаўжэнні ці прыпыненні санкцый супраць беларускіх чыноўнікаў. Яно будзе прымацца 17 лістапада ў Бруселі. Таму зрываць працу мерапрыемства, як лічыцца, нявыгадна для ўладаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу пройдзе «Еўрапейскі форум» — вялікі збор прыхільнікаў Мілінкевіча.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика