Лукашэнка сустрэўся з расійскім гісторыкам Роем Мядзведзевым. 21.by

Лукашэнка сустрэўся з расійскім гісторыкам Роем Мядзведзевым

16.11.2009 17:11 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка 16 лістапада сустрэўся з расійскім гісторыкам, палітолагам Роем Мядзведзевым.

Рой Мядзведзеў — вядомы эксперт па расійскай гісторыі ХХ стагоддзя, аўтар больш за 40 кніг па гісторыі, педагогіцы, сацыялогіі, літаратуразнаўства, філасофіі, перакладзеных і выдадзеных у больш чым 20 краінах.

Цяпер час тэмай яго даследавання з’яўляецца развіццё постсавецкай прасторы, якой ён прысвяціў ў апошнія гады шэраг сваіх работ. Гэтая тэма і стала галоўнай падчас сустрэчы з кіраўніком Беларусі. Роя Медведева цікавіла найноўшая гісторыя Беларусі, мадэль яе сацыяльна‑эканамічнага развіцця, паведмляе БЕЛТА.

Рой Мядзведзеў (нар. у 1925) — выдатны расійскі гісторык, дыссідэнт. Вядомасць ямы прынеслі кнігі пра Сталіна, што выйшлі яшчэ за савецкім часам. За кнігу «Да суда гісторыі» быў выключаны з кампартыі. У 1970 г. разам з Сахаравым і Турчыным апублікаваў адкрыты ліст пра неабходнасць дэмакратызацыі сацыялістычнай сістэмы. У 2005 г. быў адным з тых, хто падпісаў зварот у абарону Мікалая Хадаркоўскага. Праўда, у апошнія гады напісаў некалькі апалагетычных кніг пра Пуціна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка 16 лістапада сустрэўся з расійскім гісторыкам, палітолагам Роем Мядзведзевым.Рой Мядзведзеў — вядомы эксперт па расійскай гісторыі ХХ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика