Акцыя Салідарнасці з палітвязнямі – на Кастрычніцкай
16.11.2009 18:13
—
Новости Общества
|
На Кастрычніцкай плошчы Мінска пачалася акцыя салідарнасці з палівязнямі і памяці зніклых беларускіх вядомых дзеячоў. 18:10 Зараз на плошчы каля 40 чалавек, міліцыя не ўмешваецца. Да акцыі далучыліся мастак Алесь Пушкін і сустаршыня аргкамітэта БХД Віталь Рымашэўскі. Удзельнікі акцыі гукаюць «Жыве Беларусь» і «Свабоду палітвязням». Узняўся адзін бел-чырвона-белы сцяг. 18:03 Перад пачаткам акцыі нехта на плошчы запусціў феерверк. Зараз на плошчы — каля 30 чалавек. Сярод іх палітыкі і грамадскія дзеячы — экс-старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, старшыня Аб"яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, актывіст ініцыятывы «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель, маладафронтаўцы Наста Палажанка і Зміцер Дашкевіч, кіраўнік аргкамітэта руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык. Людзі трымаюць расцяжку: Мы помнім», партрэты зніклых — Ганчара, Красоўскага, Захаранкі, Завадскага, а таксама сённяшніх палітвязняў: Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Асіпенкі, Арцёма Дубскага, бізнесмена Андрэя Бандарэнкі. *** Ужо чацвёрты год кожны месяц 16‑га дня праходзіць акцыя ў падтрымку палітвязняў і сем’яў зніклых. У розных гарадах Беларусі і замежжа людзі выходзяць на вуліцы са сцягамі і партрэтамі, каб прызваць беларускія ўлады да спынення рэпрэсій і да палітычных зменаў у краіне. 16 лістапада акцыя «Салідарнасці» мае на мэце нагадаць грамадству, што ў Беларусі ўсё яшчэ ёсць вязні сумлення: гэта ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў, а таксама актывіст «Маладога Фронту» Арцём Дубскі. Таксама ў Беларусі па‑ранейшаму амаль не расследуюцца справы аб знікненні ў 1999‑2000 гадах апазіцыйных лідэраў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага. У выкраданні гэтых людзей міжнародная супольнасць падазрае высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А 18-й пачалася традыцыйная Акцыя салідарнасці ў Мінску. |
|