Сусветная арганізацыя аховы здароўя не рэкамендуе ўжываць арбідол і арпетол. 21.by

Сусветная арганізацыя аховы здароўя не рэкамендуе ўжываць арбідол і арпетол

17.11.2009 18:44 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) не рэкамендуе ўжываць арбідол і арпетол. Пра гэта ў аўторак на прэс‑канферэнцыі ў Мінску заявіў кіраўнік беларускага бюро СААЗ Зайцаў.

«На гэты момант у нас ёсць доказы таго, што інгібітары нейрамінідазы, гэта значыць Таміфлю і таму падобнае, паказалі сваю эфектыўнасць. Што да арпетола і арбідола, то наколькі нам вядома, яны не з’яўляюцца супрацьвіруснымі прэпаратамі. Гэта імунастымулюючыя прэпараты. Пакуль што ў СААЗ няма доказаў пра іх эфектыўнасць, таксама як няма доказаў іх неэфектыўнасці. Таму мы рэкамендуем толькі тое, што ўжо даказана — таміфлю».

Наконт таго, што ў аптэках няма лекаў, а Таміфлю прадаюць толькі па рэцэптах, Ягор Зайцаў сказаў:

«Мы не сочым за сітуацыяй у аптэках, гэта не наш мандат. Мы, Сусветная арганізацыя аховы здароўя, паставілі бясплатна ў Беларусь больш 60 тысяч упаковак Таміфлю. Гэтымі лекамі забяспечана сістэма аховы здароўя, яны павінны выдавацца бясплатна ў бальніцах (на стацыянары). З нагоды таго, што няма ў вольным продажы ў аптэках, я мяркую, што гэта нармальна. Чалавек не павінен займацца самалячэннем. Перад тым як прымаць сур’ёзныя супрацьвірусныя сродкі трэба пракансультавацца з лекарам».

Глядзі яшчэ:
Мінздароўя прызнала: «Таміфлю» дапамагае, рэмантадзін — не

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бо не даказана яго эфектыўнасць, зрэшты, як і неэфектыўнасць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика