Інвестыцыi ў Беларусь — грузiнскiя, паслугi — еўрапейскiя
18.11.2009
—
Новости Общества
|
БНБ-Банк: Паўтара года таму "Беларускi Народны Банк", заснаваны яшчэ ў 1991 годзе, змянiў акцыянераў. Аснову яго актываў склаў капiтал найбуйнейшай грузiнскай унiверсальнай фiнансавай установы "Банк Грузii", якi ў сваёй краiне з'яўляецца лiдарам як па памерах актываў i капiталу, так i па велiчынi крэдытнага i дэпазiтнага партфеляў. У самой Грузii доля актываў гэтага банка перавышае трэць усяго iх аб'ёму ў банкаўскiм сектары краiны. У Беларусi ж банк фактычна толькi пачынае дзейнiчаць. — Сваёй прыярытэтнай сферай дзейнасцi мы вызначылi малы i сярэднi бiзнэс i ў самы блiзкi час маем намер павялiчыць капiтал "Беларускага Народнага Банка" да 25 млн еўра, — сказаў на сустрэчы з журналiстамi генеральны дырэктар ААТ "БНБ-Банк" Канстанцiн Цэрэтэлi. — Такое рашэнне мы прынялi пасля грунтоўнага аналiзу магчымасцяў i найбольш перспектыўных сегментаў беларускай эканомiкi. Акцэнт на малым i сярэднiм бiзнэсе грунтуецца на яго ўражлiвай пазiтыўнай дынамiцы ў Беларусi. Мы ўжо выкарыстоўваем персанiфiкаваны падыход да кожнай юрыдычнай асобы, улiчваем яе спецыфiку i патрэбнасцi ў фiнансаваннi, незалежна ад памераў такога фiнансавання. Наш слоган — "Для вас i разам з вамi!" — звернуты таксама i да фiзiчных асобаў, пры абслугоўваннi якiх выкарыстоўваюцца найноўшыя, у тым лiку i дыстанцыйныя банкаўскiя тэхналогii. I яшчэ. Самую сур'ёзную ўвагу ў "Беларускiм Народным Банку" мы маем намер надаць развiццю рэгiянальнай сеткi. Ужо сёння, акрамя двух офiсаў у Мiнску, яшчэ два яго аддзяленнi працуюць у Вiцебску i Гомелi. На чарзе — адкрыццё iх у iншых абласных цэнтрах Беларусi. Прысутнасць капiталу вядучага грузiнскага банка ў "Беларускiм Народным Банку" — гэта вельмi важная замежная iнвестыцыя ў беларускую эканомiку, якая ўжо сёння самым дабратворным чынам адбiваецца як на развiццi айчыннага малога i сярэдняга бiзнэсу, так i на прыходзе ў нашу краiну новых замежных iнвестыцый. У прыватнасцi, той жа "БНБ-Банк" стаў адным з iнвестараў праекта стварэння i нядаўняга адкрыцця ў Мiнску першага ў Беларусi спецыялiзаванага цэнтра па абслугоўваннi аўтамабiляў BMW. — У беларускай эканомiцы цяпер адбываюцца маштабныя працэсы дыверсiфiкацыi, што дазваляе ёй актыўна развiвацца, — падкрэслiў Канстанцiн Цэрэтэлi. — Мы падрыхтавалi платформу доўгатэрмiновага развiцця "Беларускага Народнага Банка", заснаваную таксама на прагнозе паскоранага развiцця i ўпэўненага пераадолення ўсiх перашкод, выклiканых сусветным глабальным эканамiчным i фiнансавым крызiсам. Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ, Барыс ЗАЛЕСКI. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўтара года таму "Беларускi Народны Банк", заснаваны яшчэ ў 1991 годзе, змянiў акцыянераў. Аснову яго актываў склаў капiтал найбуйнейшай грузiнскай унiверсальнай фiнансавай установы "Банк Грузii", якi ў сваёй краiне з'яўляецца лiдарам як па памерах актываў i капiталу, так i па велiчынi крэдытнага i дэпазiтнага партфеляў. У самой Грузii доля актываў гэтага банка перавышае трэць усяго iх аб'ёму ў банкаўскiм сектары краiны. У Беларусi ж банк фактычна толькi пачынае дзейнiчаць.
|
|