Яе вялiкасць Насця
18.11.2009
—
Новости Общества
|
Ведай нашых! Мабыць, кожная дзяўчынка ўяўляла сябе прынцэсай. А вось 8-гадовая мiнчанка Насця Пятрова стала ёй наяве. Тытул "Першая прынцэса свету" i Гран-пры за лепшае партфолiа дзяўчынка прывезла з VІI Мiжнароднага дзiцячага фестывалю "Свет талентаў-2009", што адбыўся нядаўна ў Кiеве. Паводле слоў Кацярыны Пашкевiч, рэгiянальнага дырэктара па адборы, падрыхтоўцы i прадстаўленнi талентаў Беларусi на мiжнародных конкурсах i фестывалях, конкурс "Свет талентаў" быў арганiзаваны на ўзор Дэльфiйскiх гульняў. Удзельнiчалi ў iм прадстаўнiкi Беларусi, Расii, Латвii, Эстонii i, натуральна, Украiны — усяго каля 100 дзяцей ва ўзросце ад 4 да 17 гадоў, падзеленыя на 3 узроставыя катэгорыi. Праграма фестывалю ўключала ў сябе шоу талентаў (вакал, харэаграфiя, акцёрскае майстэрства, спорт), спаборнiцтва юных дызайнераў i конкурс тэатраў моды, конкурс "Свет фантазiй (жывапiс, скульптура, вышыўка i пляценне з бiсеру), а таксама "Шоу прыгажосцi". У апошнiм беларуская канкурсантка якраз i ўзяла адразу дзве ўзнагароды. Дарэчы, у мiнулыя гады прадстаўнiкi беларускай каманды таксама вярталiся з названага фестывалю з перамогамi ў розных намiнацыях. Напрыклад, летась тры Насцi — Бялевiч, Гамолка i Нiкiфарава — заваявалi тытулы "Юнай мiс фота", "Мiнi-мiс iнтэрнэшнл" i "Юная мiс свету". Вiкторыя ЗАХАРАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мабыць, кожная дзяўчынка ўяўляла сябе прынцэсай. А вось 8-гадовая мiнчанка Насця Пятрова стала ёй наяве. Тытул "Першая прынцэса свету" i Гран-пры за лепшае партфолiа дзяўчынка прывезла з VІI Мiжнароднага дзiцячага фестывалю "Свет талентаў-2009", што адбыўся нядаўна ў Кiеве
|
|