АБЗАЦ
25.11.2009
—
Новости Общества
|
Спартыўна-турыстычны i жылы комплекс "Прыморскi" плануецца пабудаваць на беразе Мiнскага мора, у 10 км ад сталiцы. Агульная сума капiтальных затрат у праект складзе прыкладна 1,5 млрд. еўра, крынiцай фiнансавання будуць прыцягнутыя iнвестыцыi чэшскай кампанii ОХЕS Finаnсе. Сезон крадзяжоў з лецiшчаў пачаўся ў Мiнскай вобласцi. Так, толькi за адны суткi з дачных дамкоў у Заслаўi, а таксама ў вёсках Слабада i Зацень былi скрадзеныя халадзiльнiк, газонакасiлкi, электрадрыль, мотаблокi, награвальнiк, кажушок— усяго на 11,2 млн. рублёў. Найчасцей крадуць, узламаўшы дзверы. Па ўсiх фактах распачатыя крымiнальныя справы. Парламент Азербайджана разглядае законапраекта "Аб рэпрадукцыйным здароўi i планаваннi сям'i", якi забараняе ўрачам называць бацькам пол будучага дзiцяцi. Новы закон распрацаваны ў сувязi з традыцыйным жаданнем жыхароў краiны мець сына, а не дачку. Дзякуючы гэтаму шырокае распаўсюджанне атрымала практыка селектыўных абортаў (пазбаўлення ад пладоў жаночага полу), якая вядзе Азербайджан да дэмаграфiчнага крызiсу. Па статыстыцы, на працягу апошнiх 12 гадоў дзяўчат складаюць толькi трэць нованароджаных, у той час як нармальнымi суадносiнамi лiчацца 100 дзяўчынак на 105 хлопчыкаў. Гэта прывяло да таго, што ў 1—6 класах школ на 16 вучняў мужчынскага полу прыпадае толькi 6 жаночага. ПОЎНЫ АБЗАЦВаратар харвацкага футбольнага клуба "Меджымурэ" Іван Банавiч атрымаў жоўтую картку ў матчы нацыянальнага першынства пасля таго, як перанёс у бяспечнае месца кошку, што выбегла на поле. Кошка выбегла на поле непадалёк ад варотаў Банавiча падчас сустрэчы з "Шыбенiкам". Галкiпер узяў яе ў рукi i вынес за межы поля. Пасля гэтага арбiтр Марка Матач пакзаў яму жоўтую картку — за тое, што пакiнуў поле без дазволу суддзi. Рашэнне рэферы выклiкала незадаволенасць балельшчыкаў. Гульня закончылася з лiкам 1:0 на карысць "Шыбенiка". На Кiпры затрыманыя 42 пенсiянеркi, якiя гулялi ў азартныя гульнi. Палiцыя Рэспублiкi Кiпр затрымала ў горадзе Лiмасол 42 пажылыя жанчыны, якiя гулялi на грошы ў покер i кункен. Узрост затрыманых — ад 75 да 95 гадоў. Палiцыя прыбыла на месца збору пенсiянераў пасля скаргi суседзяў на шум. Пажылых гульцоў даставiлi ў аддзяленне палiцыi, дзе iм прад'явiлi абвiнавачванне, а потым адпусцiлi. Азартныя гульнi на грошы на Кiпры забароненыя. Злачынцы, што скралi аўтамабiль Роrsсhе Сауеnnе, галантна падвезлi ўладальнiцу шыкоўнай iншамаркi да метро. Па словах пацярпелай жанчыны, 22 лiстапада тры мужчыны падышлi да яе каля яе дома на Ленiнградскiм праспекце (Масква) i пасадзiлi ў яе ж аўто. Пасля гэтага гаспадыню машыны давезлi да метро "Вайсковая", ветлiва адчынiлi для яе дзверцы i тут жа знiклi. Жанчына звярнулася ў мiлiцыю. Прыкладна праз паўгадзiны аднаго з угоншчыкаў, выхадца з Iнгушэцii, удалося затрымаць, астатнiя паспелi знiкнуць. Пра лёс аўто нiчога не паведамляецца. У Чаркасах (Украiна) прыдумалi арыгiнальны спосаб барацьбы з парушальнiкамi правiлаў дарожнага руху. Камлi вадзiцель правiнiўся, ён плацiць штраф, слухае лекцыю, а затым дзень адпрацоўвае з экiпажам ДАI. У "шкуры" грамадскага памочнiка пабывалi ўжо больш за 40 чалавек. Многiм з iх роля iнспектара падабаецца, але толькi да той пары, пакуль не давядзецца спыняць знаёмых, штрафаваць iх i тлумачыць прычыны свайго пераўвасаблення. Такi досвед мяркуюць распаўсюдзiць па ўсёй вобласцi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Варатар харвацкага футбольнага клуба "Меджымурэ" Іван Банавiч атрымаў жоўтую картку ў матчы нацыянальнага першынства пасля таго, як перанёс у бяспечнае месца кошку, што выбегла на поле. Кошка выбегла на поле непадалёк ад варотаў Банавiча падчас сустрэчы з "Шыбенiкам". Галкiпер узяў яе ў рукi i вынес за межы поля. Пасля гэтага арбiтр Марка Матач пакзаў яму жоўтую картку — за тое, што пакiнуў поле без дазволу суддзi. Рашэнне рэферы выклiкала незадаволенасць балельшчыкаў. Гульня закончылася з лiкам 1:0 на карысць "Шыбенiка". |
|