Партнёр з Цэнтральнай Азii. 21.by

Партнёр з Цэнтральнай Азii

25.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння распачынаецца вiзiт прэзiдэнта Рэспублiкi Казахстан Нурсултана Назарбаева ў Беларусь. Плануецца, што казахстанскi лiдар сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам i правядзе перамовы па шэрагу пытанняў двухбаковых адносiнаў. Адной з ключавых тэм стане стварэнне Мытнага саюза Беларусi, Расii i Казахстана. 27 лiстапада на пасяджэннi Мiждзяржаўнага Савета ЕўрАзЭс, у якiм возьме ўдзел Нурсултан Назарбаеў, плануецца прыняць пакет дакументаў, у тым лiку — Адзiны мытны тарыф Мытнага саюза i Дагавор аб Мытным кодэксе Мытнага саюза.

Вiдавочна, што супрацоўнiцтва памiж нашымi краiнамi выходзiць на якасна новы ўзровень. А што мы, уласна, ведаем пра гэту цэнтральна-азiяцкую рэспублiку?

Сёння Казахстан — гэта магутная дзяржава, iнтэграваная ў сусветную эканомiку, у першую чаргу, зразумела ж, за кошт сваiх энергарэсурсаў. Цяпер РК робiць свой уклад у забеспячэнне глабальнай энергетычнай бяспекi. Займае 7-е месца ў свеце па запасах нафты, 6-е — па запасах газу, 2-е месца — па запасах урану. Да 2017 года Казахстан увойдзе ў дзясятку найбуйнейшых вытворцаў i экспарцёраў нафты i газу ў свеце.

За апошнiя гады Казахстан упэўнена дэманстраваў стабiльны эканамiчны рост на ўзроўнi 8—10 % у год. Калi ў 1995 годзе размер ВУП на душу насельнiцтва складаў 1 тыс. долараў ЗША, то ў 2008 годзе гэты паказчык перавысiў 8 тыс. долараў ЗША.

Па ацэнках мiжнародных экспертаў, Казахстан увайшоў у лiк найбольш прывабных для замежных iнвестыцый краiн свету. З 1993 года ў казахстанскую эканомiку прыцягнута 89,7 млрд долараў ЗША прамых замежных iнвестыцый, што складае больш за 80 % iнвестыцый, укладзеных у Цэнтральную Азiю. Асноўнымi iнвестарамi Казахстана з'яўляюцца такiя буйныя дзяржавы, як ЗША, Нiдэрланды, Вялiкабрытанiя i iншыя.

Чакаецца, што пры паспяховым ажыццяўленнi стратэгiй iндустрыяльна-iнавацыйнага развiцця i Дзяржаўнай праграмы "30 карпаратыўных лiдараў" Казахстан да 2015 года ўвойдзе ў лiк развiтых краiн, дасягнуўшы аб'ёму ўнутранага валавога прадукту ў 300 млрд долараў ЗША.

Нягледзячы на ўплыў сусветнага фiнансавага крызiсу, рост ВУП Казахстана ў 2008 годзе ў параўнаннi з 2000 годам павялiчыўся больш чым у два разы ў рэальным выражэннi i склаў 132 млрд долараў ЗША, што складае дзве трэцi валавога прадукту ўсяго Цэнтральна-Азiяцкага рэгiёна.

У Казахстане больш за 85 % аб'ёму прамысловай прадукцыi ўжо вырабляецца прыватным сектарам. Доля малога i сярэдняга бiзнэсу ВУП краiны перавысiла 30 %.

Знешнегандлёвы абарот Рэспублiкi Казахстан па вынiках 2008 года дасягнуў 109 млрд долараў ЗША. Аб'ём экспарту казахстанскай прадукцыi ў 2008 годзе перавысiў 71 млрд долараў ЗША.

Як адзначыў Прэзiдэнт РК Нурсултан Назарбаеў у сваiм выступленнi на з'ездзе партыi "Нур-Атан", забеспячэнню росту i стабiльнасцi ў эканомiцы краiны садзейнiчалi своечасова прынятыя дзяржавай антыкрызiсныя меры.

Больш за тое, у той час як многiя дзяржавы ўсё яшчэ шукаюць шляхi выхаду з крызiсу, у Казахстане ўжо распрацаваны План пасткрызiснага прарыву эканомiкi краiны, у рамках якога прадугледжваецца iндустрыялiзацыя краiны па сямi кiрунках: АПК i сельгасперапрацоўка, развiццё будаўнiчай iндустрыi i вытворчасцi будаўнiчых матэрыялаў, нафтаперапрацоўка i iнфраструктура нафтагазавага сектара, развiццё металургii i вытворчасцi гатовых металiчных прадуктаў, развiццё хiмiчнай, фармацэўтычнай i абароннай прамысловасцi, энергетыкi, уключаючы развiццё чыстай энергетыкi, а таксама развiццё транспартнай i тэлекамунiкацыйнай iнфраструктуры.

Сёння Казахстан выйшаў на якасна новы ўзровень мiжнароднага прызнання. Пераканаўчым сведчаннем гэтага стала рашэнне аб старшынстве Казахстана ў Арганiзацыi па бяспецы i супрацоўнiцтве ў Еўропе ў 2010 годзе.

Сяргей АЛЯКСАНДРАЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння распачынаецца вiзiт прэзiдэнта Рэспублiкi Казахстан Нурсултана Назарбаева ў Беларусь. Плануецца, што казахстанскi лiдар сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам i правядзе перамовы па шэрагу пытанняў двухбаковых адносiнаў. Адной з ключавых тэм стане стварэнне Мытнага саюза Беларусi, Расii i Казахстана. 27 лiстапада на пасяджэннi Мiждзяржаўнага Савета ЕўрАзЭс, у якiм возьме ўдзел Нурсултан Назарбаеў, плануецца прыняць пакет дакументаў, у тым лiку — Адзiны мытны тарыф Мытнага саюза i Дагавор аб Мытным кодэксе Мытнага саюза.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика