Грошы трацiм больш ашчадна
25.11.2009
—
Новости Общества
|
Пра гэта сведчыць, у прыватнасцi, тое, што на спажывецкiм рынку краiны рознiчны тавараабарот сёлета павялiчваецца нязначна, а тэмп росту платных паслуг насельнiцтву на працягу года замаруджваецца. Паводле звестак Мiнэканомiкi, калi ў студзенi тэмп росту рознiчнага тавараабароту складаў 112,3 працэнта, то ў студзенi—сакавiку ён знiзiўся да ўзроўню 105,9 працэнта, у студзенi—чэрвенi — да 102,6 працэнта. Праўда, ужо па вынiках студзеня—лiпеня адбылося крыху бачнае павелiчэнне iндэкса рознiчнага тавараабароту да 102,7 працэнта да ўзроўню адпаведнага леташняга перыяду, якое захавалася i па вынiках студзеня—жнiўня. Што ж датычыцца вынiкаў дзесяцi месяцаў гэтага года, то да ўзроўню аналагiчнага перыяду 2008 года прырост рознiчнага тавараабароту склаў 2,6 працэнта пры прагнозе тэмпу росту на гэты год 116-117 працэнтаў. Падобнае становiшча на спажывецкiм рынку ў мiнiстэрстве тлумачаць шэрагам фактараў: у прыватнасцi, паўплывалi на гэта i недастатковы рост рэальных грашовых даходаў насельнiцтва, i заўважны рост цэнаў у сувязi з дэвальвацыяй беларускага рубля, а таксама адцягненне даходаў насельнiцтва на куплю валюты i ў банкаўскiя ўклады. Адносна платных паслуг, якiя аказваюцца жыхарам краiны, можна сказаць, што тут на працягу года назiраецца наступная сiтуацыя: са 112,3 працэнта росту ў студзенi за першы квартал яны замарудзiлiся да 107,9 працэнта, 104,6 працэнта — за першае паўгоддзе, 103,2 працэнта — за студзень—верасень пры прагнозе 114 працэнтаў. У Мiнэканомiкi таксама адзначаюць, што сёлета ў рэспублiцы дастаткова паспяхова рэалiзуецца жыллёвая праграма. За 10 месяцаў у эксплуатацыю ўведзена 4728,7 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылых дамоў, што складае 78,8 працэнта да прадугледжанага на гэты год задання. Калi параўноўваць з адпаведным леташнiм перыядам, то ў 2009 годзе ўвод у дзеянне жылля павялiчыўся на 637,8 тысячы квадратных метраў, цi на 15,6 працэнта. Мiж iншым, для грамадзян, якiя стаяць на ўлiку асобаў з патрэбай у паляпшэннi жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 2733,5 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы, з iх у шматкватэрных жылых дамах у гарадах — 2019,1 тысячы квадратных метраў. Удзельная вага жылля, пабудаванага для гэтай катэгорыi грамадзян у шматкватэрных жылых дамах у гарадах, склала 84,1 працэнта ад аб'ёма ўведзенага жылля ў такiх дамах пры заданнi на год 78 працэнтаў. У той час як заданне на гэты год па ўводзе ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылля ў студзенi—кастрычнiку ў цэлым па краiне выканана на 78,8 працэнта, у разрэзе абласцей выкананне склала ад 90,5 працэнта па Брэсцкай вобласцi да 76,2 — у Вiцебскай, у Мiнску яно выкананае толькi на 57 працэнтаў. Iгар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта сведчыць, у прыватнасцi, тое, што на спажывецкiм рынку краiны рознiчны тавараабарот сёлета павялiчваецца нязначна, а тэмп росту платных паслуг насельнiцтву на працягу года замаруджваецца. |
|