Космас выходзіць на сувязь
11.12.2009
—
Новости Общества
|
Наземная інфраструктура Цэнтра ўпраўлення палётамі беларускага спадарожніка пачне работу да канца года Беларусь і Расія дамовіліся аб стварэнні групіроўкі спадарожнікаў. Чакаецца, што першыя касмічныя апараты будуць запушчаны ў красавіку 2010 года. «Інфармацыю з беларускага спадарожніка мы зможам выкарыстоўваць ужо ў трэцім квартале наступнага года», — паведаміў дырэктар прадпрыемства “Геаінфармацыйныя сістэмы” Сяргей Залаты. А вось наземная інфраструктура Цэнтра ўпраўлення палётамі беларускага спадарожніка разгорнецца яшчэ да канца гэтага года. ЦУП будзе фарміраваць палётныя заданні, а таксама забяспечваць узаемадзеянне са спажыўцамі касмічнай інфармацыі. Дадзеныя з космасу стане апрацоўваць камандна-вымяральны пункт, які ствараецца цяпер пад Мінскам. Тут ужо завяршаюцца будаўніча-мантажныя работы, неўзабаве спецыялісты ўстановяць неабходнае абсталяванне. Сяргей Залаты адзначыў, што беларуская наземная інфраструктура стане элементам адзінай з Расіяй сістэмы прыёму касмічнай інфармацыі. “Мы разглядаем расійскія сродкі як рэзервовыя, наша ж сістэма адпаведна разглядаецца для Расіі”, — удакладніў ён. Упраўленне беларускім спадарожнікам плануецца весці з Мінска, аднак пры неабходнасці яно можа ажыццяўляцца і з расійскіх камандна-вымяральных пунктаў. Вольга Бяляўская Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наземная інфраструктура Цэнтра ўпраўлення палётамі беларускага спадарожніка пачне работу да канца года Беларусь і Расія дамовіліся аб стварэнні групіроўкі... |
|