На Гродзеншчыне судзяць 75-гадовую бабулю, якая заразіла трох мужчын ВІЧ-інфекцыяй
28.11.2009 23:04
—
Новости Общества
|
Крымінальная справа на 75-гадовую бабулю за наўмыснае заражэнне ВІЧ-інфекцыяй трох мужчын была распачатая ў верасні. Да слова, бабуля даўно ўжо знаходзілася ў полі зроку органаў, яна ўжо прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за хуліганства і злоўжыванне алкаголем. Увогуле, за амаль тры гады гэта ўжо чацвёртая падобная крымінальная справа ў Гродзенскай вобласці. Праўда, адну з справаў спынілі па прычыне смерці 28-гадовага абвінавачанага. Толькі за 10 месяцаў гэтага года зарэгістравана 50 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі (у мінулым годзе за той жа перыяд ўсяго 33 выпадкі). Усяго, па стане на 1 лістапада зарэгістравана 418 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. У жніўні 2009 года ВІЧ ўпершыню быў выяўлены ў Дзятлаўскім раёне. Цяпер у 17 з 18-ці раёнаў вобласці ёсць інфікаваныя. Па колькасці зарэгістраваных выпадкаў ВІЧ-інфекцыі «лідзіруюць» Ліда (223), Гродна (62) і Слонім (39). У вобласці за ўвесь уліковы перыяд ад СНІДу памерлі 33 чалавекі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крымінальная справа на 75-гадовую бабулю за наўмыснае заражэнне ВІЧ-інфекцыяй трох мужчын была распачатая ў верасні. Да слова, бабуля даўно ўжо знаходзілася ў полі... |
|