Iдзiце пешшу! цi Хуткая дапамога — не таксi.... 21.by

Iдзiце пешшу! цi Хуткая дапамога — не таксi...

02.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выклiкаць "хуткую" мне прыйшлося дзесьцi каля гадзiны ночы. Уся прычына ў тым, што высокая тэмпература не збiвалася нiякiмi сродкамi. Патрэбна аддаць належнае вадзiцелю "неадкладнай", не прайшло i дзесяцi хвiлiн, як машына прымчалася. Правёўшы агляд, апытаўшы мяне, хворую, урачы зрабiлi iн'екцыю i зрабiлi заключэнне: "Патрэбна шпiталiзацыя".

У хуткiм часе мы прыехалi ў 4-ю гарадскую клiнiчную бальнiцу iмя Саўчанкi, што на вулiцы Р. Люксембург. Вось тут i пачалiся мае адзiнокiя блуканнi па цёмных калiдорах у пошуках патрэбнага кабiнета для правядзення ультрагукавога даследавання, затым — здача аналiзаў, чаканне iх вынiкаў. Тры гадзiны ночы. Дзяжурны ўрач, якi прымаў мяне пры паступленнi i даваў накiраваннi на УГД i правядзенне аналiзаў, пазнаёмiўшыся з вынiкамi даследаванняў сваiх калегаў, звярнуўся да мяне: "Прычын для шпiталiзацыi няма. Можаце ехаць дамоў". Выпiсалi мне даведку, маўляў, такая вось была ў нас, i — да пабачэння. На пытанне, як мне дабрацца дахаты цераз увесь горад на вулiцу Курчатава, пачула: "На таксi." "Няма грошай? Iдзiце пешшу"... I ўсё. А я стаю, трымаючы ў руках сумкi з ручнiком, тапкамi i думаю: "Больш "хуткую" нiколi не выклiчу — думай потым, як дадому дабрацца!"

...Зрэшты, дома я была ўжо праз паўтары гадзiны — добра, што мой малады чалавек прыехаў за мной з iншага горада, пераадолеўшы больш за 50 кiламетраў.

I такiя гiсторыi, як высвятляецца, сёння зусiм не рэдкасць. Дзясяткi людзей трапляюць у падобныя сiтуацыi. Вось, напрыклад, знаёмы таксама выклiкаў "хуткую дапамогу" а пятай гадзiне ранiцы: балела пашкоджанае калена. Прыбыўшы ў бальнiцу, яго нават нiхто не агледзеў! У прыёмным пакоi на посце не было ўрача — ён пайшоў на "бальнiчны"! I зноў — "можаце быць вольнымi", а хлопец нават iсцi не мог... I гэта кажуць квалiфiкаваныя спецыялiсты, прамы абавязак якiх клапацiцца аб здароўi сваiх пацыентаў, а не адпраўляць iх пасярод ночы дамоў, нягледзячы на стан, ў якiм знаходзiцца чалавек. Што гэта? Нядбаласць урачоў або нешта iншае? Як жа паступiць, калi вы раптам апынулiся ў падобнай сiтуацыi?

Гэтыя i iншыя пытаннi я i вырашыла задаць галоўнаму ўрачу той самай 4-й бальнiцы iмя Саўчанкi, у якой я пабывала пасля выклiчу "хуткай", Аляксандру Траянаву.

— Аляксандр Анатольевiч, як вы лiчыце, чаму некаторым пацыентам, якiх забрала "хуткая дапамога", даводзiцца вяртацца з бальнiц дадому, хоць урачы "хуткай" палiчылi, што стан хворага патрабуе агляду спецыялiстаў?

— Такiя выпадкi нярэдкiя, на жаль. Разумееце, урачы хуткай дапамогi абмежаваныя ў дыягностыцы i да 50 % iх дыягназаў не пацвярджаюцца ў вынiку даследаванняў у бальнiцы. Асноўная прычына такой неаб'ектыўнасцi дактароў — гэта дэфiцыт спецыялiстаў шырокага профiлю, а дамоў да хворых выязджаюць у большасцi звычайныя фельчары.

— Але любы пацыент не павiнен пакутаваць ад таго, што ў бальнiцах не хапае квалiфiкаваных спецыялiстаў. Магчыма, у такiм выпадку, урачы "хуткай" павiнны папярэджваць грамадзян аб тым, што можа быць iм яшчэ давядзецца адправiцца назад дамоў, прычым сваiм ходам?

— Так, тут з вамi цяжка не згадзiцца. Аднак бальнiца не мае права пакiнуць у сябе хворага, не маючы на гэта важкiх прычын. У кожным прыёмным пакоi ёсць журналы ўлiку адмоў у шпiталiзацыi, у якiх праводзiца апiсанне стану прыбыўшых хворых i запiсваюцца прычыны, па якiх гэтыя людзi не могуць быць шпiталiзаваныя. Калi чалавеку няма за што даехаць дадому цi час ужо даволi познi, урачы прыёмнага аддзялення могуць прапанаваць дачакацца ранiцы, пачатку работы грамадскага транспарту цi прыезду па чалавека яго родных.

— А як жа ў выпадках з адзiнокiмi людзьмi i iнвалiдамi? Няўжо iм таксама давядзецца "чакаць ранiцы"?

— Не, у асобных сiтуацыях, калi да нас паступаюць адзiнокiя людзi, iнвалiды цi ветэраны Вялiкай Айчыннай вайны, адказны дзяжурны вырашае пытанне аб дастаўцы такога пацыента дамоў на службовым аўтамабiлi. Аднак не заўсёды бывае так, што ў гэты момант ёсць вольная аўтамашына. Ды i выпадкi дастаўкi хворых дадому вельмi рэдкiя.

— Аляксандр Анатольевiч, як вы лiчыце, можна палепшыць такую сiтуацыю i цi патрэбна ўвогуле распачынаць якiя-небудзь дзеяннi па паляпшэннi якасцi медыцынскiх паслуг?

— Патрэбна, безумоўна. Сфера аказання медыцынскай дапамогi заўсёды, я лiчу, павiнна быць на строгiм кантролi ўладаў. А што датычыцца закранутай вамi праблемы, думаю, што больш высокi прафесiяналiзм урачоў хуткай дапамогi не зрабiў бы яе такой надзённай. Несумненна, неабходна удасканальваць сiстэму аховы здароўя, але што датычыцца магчымасцi завозiць хворых дамоў, то гэта, хутчэй, праблема сацыяльная. А значыць, i вырашаць яе павiнны службы сацыяльныя. У большасцi замежных краiн не iснуе практыкi дастаўкi пацыентаў з бальнiц, людзi самi дабiраюцца дамоў.

Але я шчыра спадзяюся, што ў найблiжэйшай будучынi сiтуацыя зменiцца, i гэта праблема не будзе стаяць так востра.

Цяжка не пагадзiца з А. Траянавым у тым, што першасная задача медыцыны — гэта лячэнне людзей, а займацца дастаўкай хворых дадому павiнны сацыяльныя службы. Але i хуткая медыцынская дапамога павiнна працаваць так, каб не даводзiлася амаль палове ўсiх тых, хто звярнуўся ў гэту службу, самастойна дабiрацца дадому. I ўрачам прыёмных аддзяленняў неабходна быць больш спагадлiвымi да людзей i, не пагарджаючы сваiмi службовымi абавязкамi, яны не павiнны адпраўляць сваiх пацыентаў дамоў, нягледзячы на час на гадзiннiку i стан чалавека.

А пакуль сiстэма не працуе на сто працэнтаў ДЛЯ людзей, патрэбна або не хварэць, або быль гатовымi да форс-мажорных акалiчнасцяў, выклiкаючы "хуткую" дамоў. Як кажуць, выратаванне тапельца — справа рук самога тапельца.

Вольга КАРОЛЬ,

студэнтка Iнстытута журналiстыкi БДУ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выклiкаць "хуткую" мне прыйшлося дзесьцi каля гадзiны ночы. Уся прычына ў тым, што высокая тэмпература не збiвалася нiякiмi сродкамi. Патрэбна аддаць належнае вадзiцелю "неадкладнай", не прайшло i дзесяцi хвiлiн, як машына прымчалася. Правёўшы агляд, апытаўшы мяне, хворую, урачы зрабiлi iн'екцыю i зрабiлi заключэнне: "Патрэбна шпiталiзацыя".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика