У праваслаўных сёння — Святы Мікалай. 21.by

У праваслаўных сёння — Святы Мікалай

19.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ва ўсходнiх славян святы Мiкалай па значнасцi наблiжаўся да самога Бога — «другi пасля Бога заступнiк».
Ва ўсходнiх славян святы Мiкалай па значнасцi наблiжаўся да самога Бога — «другi пасля Бога заступнiк».

Па народных уяўленнях, святы Мiкалай быў «старэйшым» сярод усiх святых. Святы Мiкола лiчыўся ў народзе ахоўнiкам земляробства i жывёлагадоўлi, гаспадаром зямных водаў, заступнiкам ад бедаў i хваробаў,

памочнiкам у самых цяжкiх справах i абавязках.

У кожнай хаце заўсёды была абраз Мiкалая — ахоўнiка хатняга дабрабыту.

Мiколаў дзень — пачатак зiмовага сватаўства. У гэты дзень абавязкова служылi набажэнствы тыя, хто хацеў ажанiцца цi ажанiць: жанiхi i нявесты, а таксама iх бацькi.

Моладзь з гэтага дня пачынала падрыхтоўку да Калядных святак: дамаўлялiся аб найме хаты, дзе будуць наладжваць вячоркi, нарыхтоўвалi дровы, лучыну, выбiралi строi, выраблялi святочныя маскi для пераапранутых.

Святы Мiкалай стаў ахоўнiкам рыбакоў i маракоў, паколькi можа кiраваць воднай i зямной стыхiямi.

Таму першы ўлоў неабходна было абавязкова ахвяраваць святому Мiколу, у час буры выносiць на палубу iкону святога i служыць яму набажэнства. На грудзi кожнага рыбака заўсёды быў маленькi абраз з выявай святога Мiкалая.

У казках i паданнях менавiта святы Мiкалай сустракае душы людзей на тым свеце.

У ХVII—ХVIII стагоддзях у рукi памерлым клалi невялiкi кавалак паперы — «лiст да святога Мiкалая».

Святога Мiкалая лiчылi добрым дарадчыкам, але менавiта ён караў «дрэнных» людзей, якiя парушалi агульнапрынятыя забароны. Напрыклад, жанчын, якiя працуюць у нядзелю, мужчын, якiя гуляюць у карты цi сварацца.

Паўсюдна 19 снежня быў святочны дзень:

«У Мiколiн дзень ва ўсякай хаце пiва», «Для кума Мiкольшчына бражку варыць, для кумы пiрагi пячэ». Казалi, ушаноўваючы запаветы дзядоў: «На Мiкольшчыну клiч i сябра, i ворага».

Па Мiколiным днi меркавалi аб надвор’i:

Якi дзень на Мiколу зiмовага, такi i на Мiколу летняга.

Надышоў бы Мiколiн дзень, будзе i зiма на санках.

Першыя сур’ёзныя маразы — Мiкольскiя.

На дзень святога Мiкалая зiма лютуе.

Зiма моц набiрае, сонца на вясну паварочвае.

Калi на Мiхайлаў дзень (21 лiстапада) закуе, то на Мiколу раскуе.

Да Мiколы няма зiмы нiколi.

Першыя маразы — Мiкольскiя, другiя — калядныя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўсходнiх славян святы Мiкалай па значнасцi наблiжаўся да самога Бога —
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика