Затрыманаму ў Тайландзе беларусу дазволілі пісаць лісты праз інтэрнэт
21.12.2009 10:56
—
Новости Общества
|
Чарговае судовае слуханне па справе экіпажа затрыманага ў Бангкоку самалёта Іл‑76 з нелегальнай зброяй з Паўночнай Карэі, пройдзе 26 снежня 2009 года. Пра гэта паведамляе інфармагенцтва «Новости‑Казахстан» са спасылкай на МЗС Казахстана. Допыты затрыманых цяпер не вядуцца. МЗС Казахстана сцвярджае, што лётчыкі — чацвёра казахстанцаў і грамадзянін Беларусі — падтрымліваюць сувязь са сваякамі праз інтэрнэт, «але ў аднабаковым парадку: атрымліваць ад сваякоў паведамленні яны не могуць, але самі могуць пісаць». Нагадаем, самалёт са зброяй быў затрыманы 11 снежня спецслужбамі Тайланда. Экіпажу, у тым ліку і 54‑гадоваму беларусу Міхаілу Петухову, прад’явілі абвінавачанні ў незаконным захоўванні выбуховых рэчываў і зброі, а таксама дачы заведама непраўдзівых паказанняў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговае судовае слуханне па справе экіпажа затрыманага ў Бангкоку самалёта Іл‑76 з нелегальнай зброяй з Паўночнай Карэі, пройдзе 26 снежня 2009 года.Пра гэта...
|
|