На Каляды адбудзецца першая ў Празе беларуская літургія. 21.by

На Каляды адбудзецца першая ў Празе беларуская літургія

21.12.2009 19:16 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

25 сьнежня праскія беларусы зьбяруца ў царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна на першую ў гісторыі Прагі беларускамоўную калядную літургю.

Літургію адслужыць уніяцкі сьвятар айцец Андрэй Абламейка. Вось што ён сказаў у інтэрвію для Радыё Свабода:

“Ужо другую тысячу гадоў наш народ сустракае Раство Хрыстовае, зьбіраючыся на набажэнствы ў храмы. Беларуская эміграцыя выжыла, у значнай меры дзякуючы праваслаўным і ўніяцкім парафіям, якія ўзьніклі пасьля вайны ў многіх краінах сьвету. Таму я лічу вельмі важным, каб беларусы маглі і ў Празе сабрацца ў царкве і адзначыць Раство Хрыстовае на сваёй роднай мове. Буду рады прывітаць усіх, хто прыйдзе на калядную літургію”.

Адрас царквы сьвятых Кузьмы і Дзям’яна - Vyšehradská 49, Praha 2. Уваход з вуліцы Na Slovanech. Пачатак багаслужбы аб 11:00 у пятніцу, 25 сьнежня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
25 сьнежня праскія беларусы зьбяруца ў царкве сьвятых Кузьмы і Дзям’яна на першую ў гісторыі Прагі беларускамоўную калядную літургю. Літургію адслужыць уніяцкі сьвятар айцец Андрэй Абламейка. Вось што ён сказаў у інтэрвію для Радыё Свабода: “Ужо другую тысячу гадоў наш народ сустракае Раство Хрыстовае, зьбіраючыся на набажэнствы ў храмы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика