Мiншчына 18 снежня
22.12.2009 03:09
—
Новости Общества
|
Дзяржынская жыллева-камунальная гаспадарка адзначае юбілей – 65 год.
Мінулыя суткі выдаліся напружанымі для Дзяржаўтаінспекцыі Мінскай вобласці У рэгіене было зарэгістравана 5 дарожна-транспартных здарэнняў. 6 чалавек – паранены, адзін загінуў. Недарэчная і жудасная аварыя здарылася ў Крупскім раене. На трасе Брэст-Мінск-мяжа Расійскай федэрацыі жыхар Смаленска, кіруючы Фордам, уехаў на стаяўшы ў папутным накірунку грузавік. Яго вадзіцель – грамадзянін Польшчы – спыніўся, каб дапамагчы калегу справіцца з непаладкай. У выніку сутыкнення кіроўца Форда загінуў.
Суперферму – у СВК «Шчаўры» – будавалі згодна з прэзідэнцкай праграмай. Паводле яе, сучасныя «малочныя фабрыкі» павінны з'явіцца ў кожным раене рэспублікі. Кошт «крупскага праекта» –18 мільенаў рублеў. Разлічаны комплекс на 600 жывел. Пакуль тут наладзілі пробную вытворчасць малака.
На Клеччыне адпаведны настрой забяспечаць светавым дажджом. Прычым, ілюмінацыя расквеціць не толькі цэнтр, але і ўскраіны. Свае сюрпрызы падрыхтавалі і гандляры. Яны здзівяць спажыўцоў пашыраным асартыментам і паніжанымі цэнамі. А рэстаратары актыўна прымаюць заказы на навагоднія банкеты.
За гэты час горад з невялікага мястэчка ператварыўся ў сучасны райцэнтр. Толькі селета тут заасфальтавалі больш 10 вуліц і паклалі паўтара кіламетра тратуарнай пліткі. Зараз на парадку дня ў дзяржынскіх камунальнікаў – выкананне праграмы «Чыстая вада». За пошні час тут запусцілі адразу два аб'екты. Станцыю абезжалезвання і цэх разліву пітной вады. Дарэчы, кошт апошняга - 15 мільенаў. Мяркуецца, што акупіць яго змогуць праз 5 год. Рэалізоўваць ваду будуць як на Міншчыне, так і ў Брэсцкай вобласці.
Мясцовыя майстры два гады шылі-ткалі. Дапамагалі ім этнографы. Спачатку трэба было вывучыць дэталі народнага строя – матэрыялы і крой. І толькі пасля брацца за асноўную работу. А папрацаваць яшчэ як прыйшлося! Усе – ад нітачкі да гузікаў – рабілася ўручную. Зараз у планах мясцовых майстрых-стварэнне шлюбнага адзення.
За гэты час тут падрыхтавалі трох заслужаных майстроў спорту, 11 майстроў міжнароднага класа. Гандбол, мастацкая гімнастыка, плаванне, легкая атлетыка – спартсменаў Случчыны ведаюць далека за межамі Беларусі. Гонар школы – удзельніцы «Пекіну»: пяціборка Анастасія Самусевіч і легкаатлетка Ірына Чарнышэнка-Стасюк. На ўдзел у Алімпіядзе 2012 года ў Лондане прэтэндуюць тры случчанкі. Прыемна, што і трэнерскі склад школы – «свой». Настаўнікі юных спартсменаў самі скончылі школу алімпійскага рэзерву, і сення дзеляцца вопытам са сваімі пераемнікамі.
Выйграў у «Эвертона» – 1:0. Гэта быў апошні матч у Лізе Еўропы. У выніку наш клуб заняў трэцяе месца ў сваей падгрупе. Дарэчы, у Барысаве для БАТЭ – шасціразовага чэмпіена краіны – арганізуюць урачыстаці. Гэта традыцыйнае мерапрыемства, якое ладзяць з нагоды заканчэння гульнявога сезону. Чакаецца, што на футбольную «вечарыну» завітае старшыня Мінаблвыканкама Леанід Крупец. Каб асабіста перадаць гульцам «фізкульпрывітанне». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржынская жыллева-камунальная гаспадарка адзначае юбілей – 65 год. |
|