У Віцебску ўпершыню ўсталявалі скульптуры з лёду
24.12.2009 13:45
—
Новости Общества
|
У Віцебску ўпершыню ўсталявалі скульптуры з лёду.
На плошчы Перамогі ў Віцебску з’явіліся чатыры ледзяныя скульптуры, якія выканалі выкладчыкі і студэнты мастацка-графічнага факультэта ВДУ. Разьбой па лёдзе віцебскія мастакі заняліся ўпершыню. Скульптуры мядзведзя, тыгра, зайца і Дзеда Мароза размясціліся з двух бакоў сцэны, якая ўсталяваная на плошчы Перамогі. На жаль, ніхто не падумаў забяспечыць мастакоў цэльнымі масівамі ільда, з якіх можна б было высякаць творы, таму фігуры складаюцца са змарожаных ледзяных пліт невялікай таўшчыні. Улічваючы тое, што вышыня зайца, напрыклад, складае каля 2 метраў, майстрам прыйшлося змарозіць разам 9 ільдзін. Будзем спадзявацца, што новыя ледзяныя жыхары Віцебска здолеюць перажыць надыходзячую адлігу і будуць радаваць дзятву ўсю зіму. Цікава, што ў Маскве выраб прафесіяналамі ледзяной скульптуры вышынёй каля 2 метраў каштуе 8000 расейскіх рублёў, што складае 750 000 беларускіх рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ледзяныя скульптуры выканалі выкладчыкі і студэнты мастацка-графічнага факультэта ВДУ
|
|