Шырыня праходаў у крамах рэгламентуецца яшчэ на стадыi будаўнiцтва
30.12.2009
—
Новости Общества
|
Наш чытач, мiнчанiн Пётр Андрэевiч Навуменкаў, папрасiў даць адказ на наступнае пытанне. Менавiта пытанне, а не скаргу. Тым не менш зразумела, што яно выклiкана адносна нядаўнiмi падзеямi ў Пермi, калi там у клубе здарыўся пажар. — Нашу сям'ю задавальняе — i па цэнах, i па асартыменце — шэраг крамаў. Напрыклад, гiпермаркет "Бiгз" або "Еўраопт" у пачатку вулiцы Калiноўскага. Зразумела, i напярэдаднi святаў мы закуплялi там прадукты. Але зноў жа — не адны мы такiя разумныя, iншымi словамi, наведвальнiкаў у гэтых i iншых крамах цяпер хапае. А праходы-лабiрынты, як я звярнуў увагу, дастаткова вузкiя, толькi двум чалавекам з вазкамi i размiнуцца. Баранi Божа, калi што здарыцца, якая аварыйная сiтуацыя, як людзям ратавацца? — гаварыў нам Пётр Андрэевiч. — Шырыня праходаў у крамах рэгламентуецца яшчэ на стадыi будаўнiцтва такiх аб'ектаў, яна павiнна абавязкова адпавядаць i адпавядае вызначаным нарматывам, — паведамiў у адказ на наш запыт прэс-сакратар Мiнскага гарадскога ўпраўлення МНС Аляксандр ЛАПАНIК. — У далейшым, ужо падчас эксплуатацыi крамаў, таксама правяраецца, каб гэты нарматыў вытрымлiваўся. У кожным гандлёвым аб'екце прадугледжаны запасныя выхады, крамы абсталяваныя пажарнай сiгналiзацыяй, вогнетушыцелямi. Акрамя таго, персанал крамаў праходзiць абавязковае навучанне, як дзейнiчаць падчас надзвычайных сiтуацый. Што ж датычыцца прыбыцця на месца нашых аварыйна-выратавальных падраздзяленняў, дык гэты час, калi гаварыць пра Мiнск, не перавышае 7—10 хвiлiн, а ў большасцi выпадкаў на гэта iдзе нават менш часу. Таму ў чытачоў не павiнна ўзнiкаць нейкiх аналогiй з той трагедыяй, што здарылася ў Расii, не павiнна быць нiякiх падстаў для панiкi. У нас усе крамы правяраюцца. Праўда, нiякiх дадатковых, падкрэслю яшчэ раз — дадатковых, праверак менавiта напярэдаднi навагоднiх святаў не плануецца, паколькi, згодна з Указам кiраўнiка дзяржавы, iх можна праводзiць адзiн раз на год. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наш чытач, мiнчанiн Пётр Андрэевiч Навуменкаў, папрасiў даць адказ на наступнае пытанне. Менавiта пытанне, а не скаргу. Тым не менш зразумела, што яно выклiкана адносна нядаўнiмi падзеямi ў Пермi, калi там у клубе здарыўся пажар.
|
|