Аляксандр Лукашэнка — пра асноўныя ўрокі гэтага года
31.12.2009
—
Новости Общества
|
"Галоўны эканамічны ўрок: мадэрнізавацца трэба было хутчэй. Лягчэй было б перанесці гэты крызіс. Хаця і папракнуць тых, хто за гэта адказвае, наўрад ці можна, таму што шмат зроблена. Нямала зроблена, але недастаткова", — падкрэсліў прэзідэнт. "Калі ўзяць сацыяльную сферу, то галоўны ўрок — я ўжо занадта акуратны быў з нашымі людзьмі, — заявіў Лукашэнка. — Пеставаў, аберагаў, і тое, і гэта, і на руках насіў. І людзі зразумелі, што мы ў Беларусі павінны жыць, як у Савецкім Саюзе: нам дадуць, нам прынясуць, нам дапамогуць адукацыю атрымаць і гэтак далей. А трэба было больш рашуча ісці на тое, каб людзі разлічвалі перш за ўсё на сябе. Такіх прыкладаў у нас нямала ў краіне, але недастаткова. І вось я атрымаў адпаведны ўрок: што трэба сканцэнтраваць асноўную ўвагу на тым, каб ствараць умовы і падштурхоўваць, калі ўжо на тое пайшло, людзей да самастойнасці". "Але самы галоўны ўрок: у нас краіна адна, кавалак зямлі адзін, дзе будзем жыць мы і нашы дзеці. І тое, што мы не павінны па дробязях хапацца за горла, за гальштук адзін аднаго, такіх прычын павінна быць меней", — упэўнены Лукашэнка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Самы галоўны ўрок гэтага года ў тым, што мы павінны быць адзінай сям'ёй", — заявіў Аляксандр Лукашэнка на прэс-канферэнцыі 30 снежня. |
|