МЗС: Наша візавая палітыка рэалізуецца на парытэтнай аснове ў інтарэсах беларускіх грамадзян. 21.by

МЗС: Наша візавая палітыка рэалізуецца на парытэтнай аснове ў інтарэсах беларускіх грамадзян

06.01.2010 23:23 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Візавая палітыка Рэспублікі Беларусь ва ўзаемаадносінах з іншымі краінамі рэалізуецца на парытэтнай аснове. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным 6 студзеня прэс-службай МЗС Беларусі каментарыі «ў сувязі з упарадкаваннем ставак консульскіх збораў за афармленне ўязных віз у Рэспубліку Беларусь».

Як паведамлялася раней, з 1 студзеня 2010 года, з уступленнем у сілу Асаблівай часткі Падатковага кодэкса, у Беларусі «уніфікаваны падыход да консульскіх збораў з замежных грамадзян». У прыватнасці, утрая — з 60 да 180 еўра — узрос кошт віз, якія адкрываюцца ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» грамадзянам з краін, дзе ёсць беларускае консульства. З 60 да 90 еўра ўзрос кошт віз для грамадзян з дзяржаў, дзе беларускага консульства няма.

Прадстаўнікі турбізнесу рэзка адрэагавалі на новаўвядзенне, заявіўшы, што падаражанне віз у аэрапорце пазбаўляе іх магчымасці працаваць з заходнім рынкам.

«Пры вызначэнні ставак консульскіх збораў за афармленне віз улічваліся ў першую чаргу інтарэсы беларускіх грамадзян,

умовы для паездак якіх за мяжу павінны быць адэкватныя тым, якія прымяняюцца ў дачыненні да іншаземцаў беларускім бокам», — зазначаецца ў каментарыі МЗС.

Як патлумачылі ў знешнепалітычным ведамстве, да нядаўняга часу ў кожнай беларускай замежнай установе дзейнічаў свой асобны тарыф «з улікам спецыфікі дзяржавы знаходжання», таму стаўкі збораў значна адрозніваліся. Прыняцце ў канцы 2009 года Асаблівай часткі Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь дазволіла уніфікаваць стаўкі збораў за ажыццяўленне замежнымі ўстановамі ўсяго спектра консульскіх дзеянняў, гаворыцца ў каментарыі.

«Стаўкі консульскіх збораў за выдачу беларускіх віз у беларускіх замежных установах у пераважнай большасці выпадкаў не зведалі істотных змен», — заяўляюць у МЗС Беларусі. Так, стаўка збору за выдачу аднаразовай кароткатэрміновай візы складае 60 еўра, за шматразовую доўгатэрміновую візу — 150 еўра.

Стаўка збору за афармленне групавой візы (ад пяці чалавек), у тым ліку з турыстычнай мэтай, складае 10 еўра з чалавека. Пры гэтым, нагадваюць у МЗС Беларусі, кошт шэнгенскай візы ўсіх тыпаў для беларусаў цяпер складае 60 еўра.

У дачыненні да грамадзян Вялікабрытаніі і ЗША з 1 студзеня прымяняюцца стаўкі консульскіх збораў, аналагічныя стаўкам, што бяруцца брытанскім і амерыканскім бакамі ў дачыненні да грамадзян Беларусі: 78 і 100 даляраў ЗША — за транзітную візу (без уліку кратнасці), 114 і 131 даляр ЗША — за кароткатэрміновую візу (без уліку кратнасці), 366 і 350 даляраў ЗША — за доўгатэрміновую візу адпаведна.

Стаўкі збораў на аснове прынцыпу ўзаемнасці прымяняюцца таксама ў дачыненні да грамадзян Венгрыі, Ірана, Кітая, Мальты, Славакіі, Славеніі, Чэхіі і Туркменістана. Афармленне віз грамадзянам Сербіі (на тэрмін звыш 30 сутак) і Японіі робіцца бясплатна ў адпаведнасці з дзейнымі міжнароднымі пагадненнямі Беларусі, паведамляе прэс-служба МЗС.

«Асабліва трэба зазначыць, што грамадзянам суседніх дзяржаў — Латвіі, Літвы, Польшчы і Эстоніі — візы па-ранейшаму афармляюцца па льготных стаўках, уведзеных беларускім бокам у аднабаковым парадку: 25 еўра — за аднаразовую кароткатэрміновую візу і 60 еўра — за шматразовую кароткатэрміновую візу», — паведамляе МЗС.

У сувязі з павышэннем кошту віз у Нацыянальным аэрапорце «Мінск», заяўляюць у беларускім МЗС, варта ўлічыць, што «ў сусветнай практыцы ў прынцыпе вельмі рэдкія прыклады поўнамаштабнага разгортвання механізмаў па афармленні віз у аэрапортах».

Да прыкладу, у дзяржавах — удзельніцах Шэнгенскага пагаднення і большасці іншых вядучых краін свету магчымасць афармлення віз у аэрапорце выключана. У шэрагу дзяржаў у аэрапорце магчыма атрыманне толькі дазволаў на кароткатэрміновае знаходжанне (да пяці дзён), у іншых — толькі турыстычных віз.

«Афармленне віз у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» прадыктавана ў першую чаргу неабходнасцю аказання консульскіх паслуг грамадзянам дзяржаў, у якіх адсутнічаюць дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Беларусі. Пры гэтым выдаюцца ўсе тыпы віз. Яны афармляюцца на працягу паўгадзіны і ў прысутнасці замежнага грамадзяніна. Зразумела, што разгортванне адпаведнай інфраструктуры ў аэрапорце справа не танная, што, у канчатковым выніку, адбіваецца і на канчатковым кошце выдаваных віз. Усё гэта ў поўнай меры адпавядае шырока прымяняльнай міжнароднай практыцы па тэрміновым афармленні дакументаў», — гаворыцца ў каментарыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства замежных спраў пракаментавала ўпарадкаванне ставак консульскіх збораў за афармленне ўязных віз у Рэспубліку Беларусь.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика