Над галоўнай ёлкай Віцебска ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг (фота)
08.01.2010
—
Новости Общества
|
Як паведаміў па тэлефоне віцебскі актывіст Сяргей Каваленка, ён мае інфармацыю, што сцяг узнялі беларускія патрыёты ў гонар свята Хрыстовага Нараджэння, якое сёння святкуюць праваслаўныя вернікі краіны
Бел-чырвона-белы сцяг лунаў над горадам толькі 15 хвілін — яго знялі з ёлкі пры дапамозе адмысловай машыны МНС з раскладной лесвіцай.
Сяргей Каваленка быў затрыманы міліцыяй каля ёлкі на плошчы Перамогі, калі на ёй з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг. Цяпер супраць яго спрабуюць высунуць абвінавачванні ў крымінальным злачынстве — хуліганстве. Пра гэта “” распавёў віцебскі апазіцыянер Барас Хамайда, які праведаў сябра Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Каваленку ў Кастрычніцкім РАУС. Дзяжурны паабяцаў перадаць затрыманаму харчовую перадачу, якую падрыхтаваў спадар Хамайда. Зараз з Сяргеем Каваленкам працуюць сьледчыя, а потым да 11 студзеня яго змесцяць у ізалятар часовага ўтрыманьня. У панядзелак паркуратура павінна вырашыць ці распачынаць крымінальную справу, ці абмежавацца адміністрацыйнай.
Сяргей Каваленка з сынам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бел-чырвона-белы сцяг залунаў над галоўнай ёлкай Віцебска на плошчы Перамогі. Прыкладна ў 12:30 7 студзеня агромністае палотнішча нацыянальных колераў з’явілася на вышыні 35 метраў над пяціканцовай зоркай на вершаліне самай высокай у Беларусі ёлкі. |
|