Беларусь і Расія зноў не змаглі дамовіцца

09.01.2010 23:16 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У часе чарговага раўнду перамоваў аб умовах паставак нафты з Расіі ў Беларусь, які адбыўся ў суботу ў Маскве, беларуская і расійская дэлегацыі зноў не змаглі прыйсьці да кампраміснага рашэння і выйсці на падпісанне адпаведных дакументаў, — паведаміла БелТА.

Паводле БелТА, агучаныя беларускай дэлегацыяй на чале з першым віцэ-прэм’ерам Уладзімірам Сямашкам аргументы і разлікі былі фактычна праігнараваныя расійскім бокам.

Расійскае агенцтва РИА «Новости» цытуе прэс-сакратара прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Цімашэнку, які сказаў, што «пасля завяршэньня перамоваў ва ўрадзе РФ у канцы суботы бакі абмяняліся пісьмовым выкладаннем сваіх пазіцый і выказалі гатовасць да працягу перамоваў».

 
 
 

РЕКЛАМА