Вылет трох самалётаў з мінскага аэрапорта быў затрыманы
11.01.2010 22:48
—
Новости Общества
|
Як мінімум тры самалёты, якія накіроўваліся ў Санкт-Пецярбург, Прагу і Калінінград, вылецелі 11 студзеня з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» са значнымі затрымкамі. Як паведамілі ў даведачнай службе аэрапорта, у Санкт-Пецярбург вылет з Мінска быў затрыманы на 1 гадзіну 30 хвілін, у Прагу — на чатыры гадзіны, у Калінінград — на 1 гадзіну 50 хвілін. У аэрапорце патлумачылі, што затрымкі звязаныя, у сваю чаргу, з несвоечасовым прыбыццём у Мінск авіялайнераў з-за ўмоў надвор"я. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як мінімум тры самалёты, якія накіроўваліся ў Санкт-Пецярбург, Прагу і Калінінград, вылецелі 11 студзеня з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» са значнымі затрымкамі....
|
|