Беларусь — гэта ўсе мы. Прыхільнасць традыцыям і маральнасці дапамагае Беларусі пераадольваць эканамічныя цяжкасці. 21.by

Беларусь — гэта ўсе мы. Прыхільнасць традыцыям і маральнасці дапамагае Беларусі пераадольваць эканамічныя цяжкасці

12.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

12.01.2010

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва за 2009 год. Па традыцыі гэта мерапрыемства праходзіць у калядныя дні, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Як адзначыў Прэзідэнт, гэта час не толькі весялосці і віншаванняў, але і глыбокіх роздумаў: з чым прыйшлі да вялікага свята, як пражылі мінулы год?

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што 2009 год быў вельмі складаны і напружаны для ўсёй планеты і Беларусь не стала выключэннем. Аляксандр Лукашэнка цвёрда перакананы, што эканамічны крызіс з’явіўся вынікам крызісу духоўнага. “Людская зайздрасць, крадзеж, падман, спекуляцыі на фінансавых рынках, карупцыя накопліваліся гадамі і захліснулі ўвесь свет, — сказаў ён. — Духоўны крызіс страшнейшы за любыя эканамічныя ўзрушэнні, таму што пераадолець яго намнога складаней і затрачваецца на гэта больш часу”.“Нашу краіну часта папракаюць у тым, што па сваіх маральных устоях яна як быццам бы засталася ў мінулым, не паддалася навамодным тэндэнцыям глабалізацыі. Што ж, магчыма, і так. Але я перакананы: гэта наша велізарная заслуга! — падкрэсліў Прэзідэнт. — Нам трэба ганарыцца тым, што паняцці маральнасці і духоўнасці для нас па-ранейшаму святыя, на іх мы выхоўваем сваіх дзяцей, будуем дзяржаўную ідэалогію”. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што вопыт мінулага года з усёй відавочнасцю паказаў, што менавіта тыя краіны, якія стаяць на варце сваёй незалежнасці і духоўнай самабытнасці, лягчэй спраўляюцца з эканамічнымі праблемамі. І толькі ад нас залежыць, ці будзе наша дзяржава маральнай. Менавіта таму наш галоўны арыенцір — пабудова дзяржавы для народа, адзначыў Прэзідэнт. “Жыццё паказала, што выбраны шлях — правільны”, — сказаў ён.Адзінства і непарыўную сувязь пакаленняў, на думку кіраўніка дзяржавы, прадэманстравала і ўсенароднае святкаванне 65-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Год якасці ў Беларусі стаіць яшчэ больш маштабная задача — дабіцца паляпшэння жыцця людзей. “І вырашыць яе мы зможам, калі аб’яднаем намаганні і скажам сабе: “Беларусь — гэта ўсе мы”, — адзначыў кіраўнік дзяржавы.Аляксандр Лукашэнка лічыць сімвалічным, што дасягненні ў галіне культуры ацэньваюцца ў калядныя дні, паколькі сама атмасфера гэтага свята “дапамагае ўзвысіцца над будзённай мітуснёй, набыць апору ў хрысціянскай мудрасці”. Сярод лаўрэатаў прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі кіраўніка дзяржавы — людзі розных прафесій, але ўсіх іх, як адзначыў Прэзідэнт, аб’ядноўвае адна агульная якасць — нястомнае служэнне беларускаму народу. “На такіх падзвіжніках трымаецца наша Айчына”, — дадаў ён.Кіраўнік дзяржавы ўручыў пяць прэмій “За духоўнае адраджэнне”: архіепіскапу Гомельскаму і Жлобінскаму Арыстарху, аўтарскаму калектыву Агенцтва тэлевізійных навін Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, калектыву бальніцы паліятыўнага догляду “Хоспіс”, калектыву Выдавецтва Беларускага экзархата, трэнеру-выкладчыку па лёгкай атлетыцы гомельскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прафсаюзаў “Лідэр” Уладзіміру Кацуру.Прэзідэнт уручыў таксама дзесяць спецыяльных прэмій дзеячам нацыянальнай культуры і мастацтва: мастаку Ігару Бархаткову, творчаму калектыву Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, ансамблю “Лірыца” Гомельскай абласной філармоніі, выкладчыку дзіцячай школы мастацтваў імя У.А.Дамарада г.Бабруйска Валерыю Калтыгіну, калектыву Цэнтра культуры і народнай творчасці вёскі Вулька-1 Лунінецкага раёна, калектыву дзіцячай школы мастацкіх рамёстваў аддзела культуры Горацкага райвыканкама, калектыву Лідскага гісторыка-мастацкага музея, калектыву музея народнай творчасці “Бездзежскі фартушок” Драгічынскага раёна, калектыву цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г.Полацка, загадчыку кафедры баяна і акардэона Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Мікалаю Сеўрукову.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльнай прэміі дзеячам культуры і мастацтва за 2009 год. Па традыцыі гэта мерапрыемства праходзіць у калядныя дні, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Як адзначыў Прэзідэнт, гэта час не толькі весялосці і віншаванняў, але і глыбокіх роздумаў: з чым прыйшлі да вялікага свята, як пражылі мінулы год?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика