Настаўнікам загадалі выбіраць: партыя альбо праца
15.01.2010
—
Новости Общества
|
Настаўнікаў са школаў Менскай вобласьці, якія зьяўляюцца сябрамі зарэгістраваных у Міністэрстве юстыцыі партый, у абласным упраўленьні адукацыі папярэдзілі, што ім належыць выбраць: праца альбо сяброўства ў партыях. Настаўнікі апавялі, што былі ўражаныя паводзінамі кіраўніцы ўпраўленьня Таісы Данілевіч. Яна пагражала ім цяжкімі наступствамі. У кабінэт кіраўніцы ўпраўленьня адукацыі Менаблвыканкаму кіраўнік мясцовага аддзелу адукацыі заходзіў са сваім настаўнікам, які «праштрафіўся». Іншыя чакалі сваёй чаргі ў прыёмнай і чулі ўсё, што адбывалася ў кабінэце. У 12:30 там было 12 чалавек. Апошні выйшаў у 16:10. Настаўніцу гісторыі з Талькі Натальлю Ільініч (на фота) таксама запрасілі разам з кіраўніцай адпаведнага аддзелу адукацыі. Віна Натальлі палягала ў тым, што яна — сябра партыі БНФ. «Я такога ніколі ня чула ў сваім жыцьці. На мяне так ніколі ніхто не крычаў... Начальніца, тры яе намесьнікі і яшчэ сакратар. Іх пяць чалавек. Да панядзелка трэба напісаць заяву аб выхадзе з партыі БНФ, а ў іншым выпадку — заяву аб звальненьні са школы. Казалі: „Вы ж у партыі БНФ. Яна ж апазыцыйная. Вы ў апазыцыі да прэзыдэнта, дзяржавы. Таму вы ня можаце працаваць у дзяржаўнай школе“. Я пачала казаць, што партыя зарэгістраваная, але яны сказалі: „Не сьмяшыце мяне! Дэмакратыя! Канстытуцыя!“ Гэта калі казала, што згодна з Канстытуцыяй усе людзі могуць быць у партыях». Спадарыня Ільініч прыгадала размову ў кабінэце загадчыцы з маладой настаўніцай зь Любані, якая зьяўляецца сябрам АГП. «Крычала, каб яна не пасьмела балятавацца на выбарах. Крычала: «Ты будзеш бегчы бягом са сваім мужам зь Любані да свайго Ўрэчча! Я табе набалятуюся! Ты паставіш крыж на сабе і на працы ў сыстэме адукацыі!» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Настаўнікаў са
|
|