Тэрмін утрымання пад вартай экіпажу Іл‑76 у Тайландзе падоўжаны на 12 дзён
18.01.2010 16:03
—
Новости Общества
|
Тайландскі суд падоўжыў тэрмін утрымання пад вартай экіпажу Іл‑76, што быў затрыманы ў Бангкоку з грузам зброі на борце, яшчэ на 12 дзён. Чальцы экіпажу, сярод якіх чацвёра грамадзян Казахстана і беларус Міхаіл Петухоў, на пасяджэнне суда не выязджалі, бо яно праходзіла ў рэжыме тэлеканферэнцыі. Штурман Іл‑76 Віктар Абдулаеў заявіў, што «да гэтага часу следчыя не правялі ніводнага допыту». «Мы зброю ўвогуле ў вочы не бачылі — ні пры пагрузцы самалёта, ні пасля пасадкі ў Бангкоку, згодна з дакументамі, мы перавозілі груз агульнага прызначэння, механічныя запчасткі», ‑‑ адзначыў Абдулаеў. «Мы дакладна і не ведаем, у чым нас канкрэтна вінавацяць», — дадаў ён. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тайландскі суд падоўжыў тэрмін утрымання пад вартай экіпажу Іл‑76, што быў затрыманы ў Бангкоку з грузам зброі на борце, яшчэ на 12 дзён. Чальцы экіпажу, сярод якіх... |
|