Нацбанк: Сітуацыя на грашовых рынках Беларусі ў 2009‑м характарызавалася недахопам ліквіднасці. 21.by

Нацбанк: Сітуацыя на грашовых рынках Беларусі ў 2009‑м характарызавалася недахопам ліквіднасці

20.01.2010 10:27 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта гаворыцца ў аналітычным аглядзе Нацыянальнага банка «Асноўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і грашова‑крэдытнай сферы Рэспублікі Беларусь».

Адзначаецца, што недахоп ліквіднасці быў абумоўлены галоўным чынам пакупкай банкамі па заяўках сваіх кліентаў значнага аб’ёму замежнай валюты з рэзерваў Нацыянальнага банка, а таксама інтэнсіўным крэдытаваннем дзяржаўных праграм. Для забеспячэння нармальнага плацежнага працэсу, недапушчэння крызісу неплацяжоў, згладжвання ваганняў працэнтных ставак на рынку міжбанкаўскіх крэдытаў Нацбанк аказваў значную рэсурсную падтрымку банкам. Сярэднядзённы астатак запазычанасці па аперацыях падтрымання бягучай ліквіднасці банкаў у студзені—лістападзе склаў 2 трлн. 682,7 млрд. рублёў.

Паводле звестак Нацбанка, у цэлым падтрымка ліквіднасці ажыццяўлялася пераважна з дапамогай аперацый на аўкцыённай аснове. Удзельная вага аўкцыённых аперацый ў агульным аб’ёме аперацый падтрымкі ліквіднасці на працягу ўказанага перыяду складаў 57,4%. Фактычны ўзровень працэнтных ставак па астатку запазычанасці па дадзеным інструменце давання ліквіднасці ў лістападзе 2009 года склаў 20% гадавых, знізіўшыся ў параўнанні са студзенем мінулага года на 0,7 працэнтнага пункта.

Узровень стаўкі па аднадзённых міжбанкаўскіх крэдытах у беларускіх рублях у лістападзе 2009 года склаў 19,8% (у кастрычніку — 21,2% гадавых).

На 1 снежня 2009 года банкаўскі сектар эканомікі Беларусі ўключаў 32 банкі з 275 філіяламі. З іх 25 банкаў з’яўляюцца банкамі з удзелам замежнага капіталу, у тым ліку дзевяць банкаў — са 100‑працэнтным замежным капіталам, яшчэ ў двух банкаў толькі па адной акцыі належыць рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. На тэрыторыі Беларусі знаходзяцца восем прадстаўніцтваў замежных банкаў Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Германіі і Міждзяржаўнага банка СНД.

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта гаворыцца ў аналітычным аглядзе Нацыянальнага банка «Асноўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і грашова‑крэдытнай сферы Рэспублікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика