Макей зноў збірае раду
20.01.2010 10:27
—
Новости Общества
|
Старшыня Грамадска‑кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей плануе правесці кансультацыі з чальцамі пра тое, як будзе працаваць Рада ў будучыні. Сакратар рады Уладзімір Шпакоўскі паведаміў, што на сустрэчу з Уладзімірам Макеем, якая адбудзецца ў найбліжэйшы час, запрошаны былы старшыня Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч, кіраўнік БХК Алег Гулак, дырэктар і адзін з заснавальнікаў парталу TUT.by Юры Зісер, кіраўнік аналітычнага цэнтра «ЕСООМ» Сяргей Мусіенка, старшыня ТБМ Алег Трусаў і іншыя сябры Рады. 12 лістапада 2009 г. Макей заявіў, што прыпыняе працу Грамадска‑кансультацыйнай рады пры прэзідэнце Беларусі ў звязку з заявамі ў медыях прадстаўнікоў апазіцыі і некаторых сябраў Рады, што яна — «бутафорская» і «дэкларатыўная структура». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшыня Грамадска‑кансультацыйнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей плануе правесці кансультацыі з чальцамі пра тое, як будзе... |
|