ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
27.01.2010
—
Новости Общества
|
За год у армii РФ асуджаныя восем генералаў, раскрадзена тры мiльярды рублёў
Галоўны ваенны пракурор РФ Сяргей Фрыдзiнскi занепакоены ростам карупцыi ў расiйскiм войску. Так, паводле яго слоў, летась рэальныя тэрмiны пазбаўлення волi за розныя службовыя злачынствы атрымалi шэсць генералаў. Урон ад карупцыi ў армii летась вырас больш як удвая, перавысiўшы 3 млрд рублёў. Часцей за ўсё генералы трапляюць за краты за злоўжываннi, перавышэннi службовых паўнамоцтваў i махлярствы, падкрэслiў галоўны ваенны пракурор РФ. Ва Украiне завялi справу ў дачыненнi да грузiнскiх назiральнiкаўПракуратура Кiраўскага раёна Данецка завяла крымiнальную справу па факце падробкi i выкарыстання падробленых дакументаў грамадзянамi Грузii падчас правядзення першага тура выбараў прэзiдэнта Украiны 17 студзеня. "Высветлiлася, што так званыя назiральнiкi з Грузii карысталiся фальшывымi дакументамi", — заявiў данецкi гарадскi кiраўнiк Аляксандр Лук'янчанка журналiстам у аўторак. Паводле яго слоў, у горадзе цяпер застаюцца 400—500 такiх "назiральнiкаў" з Грузii. "Яны абралi новую тактыку: iмкнуцца сялiцца па прыватных кватэрах, i, хутчэй за ўсё, чакаюць другога тура. Я адправiў лiст надзвычайнаму i паўнамоцнаму паслу Грузii ва Украiне Грыголу Катамадзэ, у якiм выказаў занепакоенасць гэтым фактам i папрасiў не дапускаць прыбыцця ва Украiну грузiнскiх назiральнiкаў, не зарэгiстраваных у гэтай якасцi ў ЦВК", — паведамiў данецкi мэр. Францыя створыць "модны" банк для падтрымкi мадэльераўУлады Францыi падтрымаюць стварэнне ўвесну гэтага года спецыялiзаванага банка для фiнансавай падтрымкi пацярпелых ад крызiсу дызайнераў моднага адзення i аксэсуараў. Такую заяву зрабiў мiнiстр прамысловасцi Крысцiян Эстразi. Паводле меркавання Эстразi, Парыж павiнен застацца сусветнай сталiцай моды нароўнi з Нью-Ёркам, Лонданам i Берлiнам. Акрамя арганiзацыi спецыялiзаванага банка, улады краiны разглядаюць магчымасць выдачы дзяржгарантый па крэдытах дамам моды i стварэння школы дызайну, здольнай канкурыраваць з лонданскай St. Martin's School i бельгiйскай Anvers. У Турцыi судзяць 13 чалавек за забойства нямецкiх школьнiкаў "палёнай" гарэлкайУ Турцыi пачаўся суд над работнiкам аднаго з гатэляў. Яго абвiнавачваюць у наўмысным забойстве трох нямецкiх школьнiкаў, якiм ён прадаў фальсiфiкаваную гарэлку. Акрамя яго на лаве падсудных апынулiся яшчэ 12 чалавек, сярод iх пастаўшчык гарэлкi. Для галоўных абвiнавачваных пракуратура патрабуе 20 гадоў турмы. Інцыдэнт адбыўся ў сакавiку 2009 года. Група вучняў з прафесiйнага вучылiшча Любека ва ўзросце ад 18 да 22 гадоў адпачывала ў гатэлi Anatolia Beach Hotel. Нягледзячы на забарону, работнiк гатэля пастараўся i здабыў для iх гарэлку. У вынiку атручання метанолам адзiн з маладых людзей памёр прама ў гатэлi, двое iншых пазней сканалi ў лякарнi, чацвярых атрымалася выратаваць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За год у армii РФ асуджаныя восем генералаў, раскрадзена тры мiльярды рублёў Галоўны ваенны пракурор РФ Сяргей Фрыдзiнскi занепакоены ростам карупцыi ў расiйскiм войску. Так, паводле яго слоў, летась рэальныя тэрмiны пазбаўлення волi за розныя службовыя злачынствы атрымалi шэсць генералаў. Урон ад карупцыi ў армii летась вырас больш як удвая, перавысiўшы 3 млрд рублёў. Часцей за ўсё генералы трапляюць за краты за злоўжываннi, перавышэннi службовых паўнамоцтваў i махлярствы, падкрэслiў галоўны ваенны пракурор РФ.
|
|