За ўжыванне пiва ў грамадскiх месцах спачатку будзе папярэджанне
27.01.2010
—
Новости Общества
|
З 23 лютага ўваходзiць у сiлу закон "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях крымiнальнай i адмiнiстрацыйнай адказнасцi". Згодна з законам за ўжыванне пiва ў грамадскiх месцах будзе накладваць штраф ад адной да пятнаццацi базавых велiчыняў. Аднак, па словах Аляксандра Барсукова, першага намеснiка начальнiка ўпраўлення правапарадку Мiнiстэрства ўнутраных спраў, першапачаткова можна будзе абысцiся папярэджаннем. — Супрацоўнiкi мiлiцыi будуць глядзець, як людзi сябе паводзяць, — кажа Аляксандр Барсукоў. — Калi паводзяць сябе прыстойна, нават пры наяўнасцi спiртных напояў, то можна абысцiся папярэджаннем i адправiць дамоў. А калi перашкаджаюць навакольным i паводзяць сябе непрыстойна, то тады ўжо прымяняюцца больш жорсткiя меры. Па законе пiва — гэта напiтак, якi атрымоўваецца шляхам зброджвання захмеленага соладавага сусла пiўнымi дражджамi з аб'ёмнай доляй этылавага спiрту не больш за 0,5 працэнта. А на этыкетках "безалкагольнага" пiва значыцца доля этылавага спiрту не больш за 0,5 працэнта. Таму забароны распiваць яго ў грамадскiх месцах юрыдычна не iснуе. Так што аматары безалкагольнага пiва штрафавацца не будуць. Летась за распiццё алкагольных напояў цi з'яўленне ў грамадскiм месцы ў п'яным выглядзе было затрымана больш за 237 тысяч чалавек (на 50 тыс. больш, чым у 2008-м). У стане алкагольнага ап'янення было ўчынена 30 539 злачынстваў. За 11 месяцаў 2009 года 2011 чалавек загiнулi ў вынiку атручэння алкаголем. Настасся Занько. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 23 лютага ўваходзiць у сiлу закон "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях крымiнальнай i адмiнiстрацыйнай адказнасцi". Згодна з законам за ўжыванне пiва ў грамадскiх месцах будзе накладваць штраф ад адной да пятнаццацi базавых велiчыняў. Аднак, па словах Аляксандра Барсукова, першага намеснiка начальнiка ўпраўлення правапарадку Мiнiстэрства ўнутраных спраў, першапачаткова можна будзе абысцiся папярэджаннем. |
|