Мiнску патрэбныя ўрачы. 21.by

Мiнску патрэбныя ўрачы

27.01.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сталiчных установах аховы здароўя захоўваецца праблема недахопу медыцынскiх кадраў.

Дзяржаўным палiклiнiкам i стацыянарам Мiнска не хапае 1000 урачоў. Пра гэта паведамiў першы намеснiк старшынi Камiтэта па ахове здароўя Мiнгарвыканкама Вячаслаў Шыла. Асаблiва актуальнае кадравае пытанне ў першасным звяне, у прыватнасцi, у палiклiнiках. "Сёння на аднаго ўчастковага тэрапеўта або ўрача агульнай практыкi прыпадаюць 1823 пацыенты, тады як па дзяржаўных сацыяльных стандартах гэты паказчык павiнен быць: 1 на 1700", — адзначыў ён.

У цэлым сталiчныя ўстановы аховы здароўя ўкамплектаваныя ўрачамi ўсiх спецыяльнасцяў на 77,3 працэнта. Таму часта медыкам даводзiцца працаваць на паўтары стаўкi. У сярэднiм па горадзе ўрачы працуюць на 1,2 стаўкi, а сярэднi медперсанал — на 1,3. Мiж тым дэфiцыт медыцынскiх кадраў iснуе не толькi ў Мiнску, але i ў рэгiёнах. Як паведамiла на адной з сустрэч з журналiстамi намеснiк начальнiка ўпраўлення арганiзацыi медыцынскай дапамогi, начальнiк аддзела спецыялiзаванай меддапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Беларусi Таццяна Мiгаль, у Беларусi не хапае каля 4 тысяч урачоў i амаль 5 тысяч медсясцёр. Асаблiва патрэбныя афтальмолагi, неўролагi, хiрургi, траўматолагi i оталарынголагi. Аднак, улiчваючы тое, што ў апошнiя гады набор у медыцынскiя ВНУ пастаянна павялiчваецца, праблема кадраў павiнна вырашыцца ў найблiжэйшыя два—тры гады.

Вольга ГРЫГОР’ЕВА, "Мiнск—Навiны".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталiчных установах аховы здароўя захоўваецца праблема недахопу медыцынскiх кадраў. Дзяржаўным палiклiнiкам i стацыянарам Мiнска не хапае 1000 урачоў. Пра гэта паведамiў першы намеснiк старшынi Камiтэта па ахове здароўя Мiнгарвыканкама Вячаслаў Шыла. Асаблiва актуальнае кадравае пытанне ў першасным звяне, у прыватнасцi, у палiклiнiках. "Сёння на аднаго ўчастковага тэрапеўта або ўрача агульнай практыкi прыпадаюць 1823 пацыенты, тады як па дзяржаўных сацыяльных стандартах гэты паказчык павiнен быць: 1 на 1700", — адзначыў ён.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика