Ах, Парыж...
27.01.2010
—
Новости Общества
|
У музеi сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстава Ілоны Касабукi. Мастачка прадэманстравала працы, створаныя ёю падчас стажыроўкi ў Парыжы. Намеснiк старшынi беларускага Саюза мастакоў Рыгор Сiтнiца адзначыў неверагодную працаздольнасць Iлоны. За два месяцы, праведзеныя ў Францыi, яна здолела выставiць больш за сорак твораў! — Больш за тое, — кажа спадар Сiтнiца, — у Iлоны зайздросны густ i яна ўмее iм распарадзiцца — трапна i выразна. Яе жывапiсныя творы настолькi вытанчаныя, настолькi цёплыя, шчымлiвыя i шчырыя, што не могуць не выклiкаць пачуцця захаплення яе талентам, працавiтасцю ды ўвогуле жаноцкай вабнасцю i прыгажосцю. Калi ў нас i ёсць нацыянальнае багацце, то, у першую чаргу, гэта нашы жанчыны, такiя, як Iлона Касабука. Марыя ЖЫЛIНСКАЯ, фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У музеi сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстава Ілоны Касабукi. Мастачка прадэманстравала працы, створаныя ёю падчас стажыроўкi ў Парыжы. |
|