Беларусь зноў у дзясятцы краін‑пастаўшчыкоў прастытутак
27.01.2010 14:08
—
Новости Общества
|
Еўрапейская сетка барацьбы са СНІДам і венерычнымі захворваннямі сярод сэкс‑працаўнікоў мігрантаў «TAMPEP» апублікавала чарговае гадавое даследаванне сэкс‑індустрыі ў Еўропе. Асноўныя высновы спарваздачы еўрапейскія працаўнікі сэкс‑індустрыі надзвычай мабільныя, а Румынія апярэдзіла Расею як краіна, што пастаўляе ў Еўропу найболей прастытутак. У 2006 годзе на чале дзясяткі краін, адкуль у ЕС ехала найбольш прастытутак, была тройка: Расія, Украіна і Румынія. У 2008 годзе тройка змянілася — яе ўзначаліла Румынія, на другое месца перайшла Расія, а трэцяе месца заняла Баўгарыя. У справаздачы нагадваецца, што Румынія і Баўгарыя ў 2007 годзе ўступілі ў Еўрасаюз, і іх грамадзяне атрымалі права бязвізавага ўезду ў краіны ЕС. Чацвёртае і пятае месца занялі Нігерыя і Украіна. Беларусь у гэтым спісе займае шостае месца разам з групай іншых краін — беларускі складаюць 4% усіх прастытутак‑мігрантаў ЕС. Агулам у справаздачы сцвярджаецца, што на краіны Усходняй Еўропы, уключна з Прыбалтыкай і Балканамі, прыпадае 70% прыежджых працаўнікоў сэкс‑індустрыі. Прастытуткі-мігранткі ў ЕС паводле краіны паходжання:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрапейская сетка барацьбы са СНІДам і венерычнымі захворваннямі сярод сэкс‑працаўнікоў мігрантаў «TAMPEP» апублікавала чарговае гадавое даследаванне... |
|