У Еўранест з Беларусі запросяць толькі апазіцыю
27.01.2010 17:16
—
Новости Общества
|
Сёння ў Брусэлі адбылася сустрэча Бюро Еўранеста, на якой абмяркоўваўся фармат удзелу шасці краін «Усходняга партнёрства» ў Парламенцкай асамблеі «Усходняга партнёрства» (EURONEST PA, EU‑Neighborhood East Parliamentary Assembly). Еўрадэпутат Яцэк Сарыюш‑Вольскі сказаў, што ў Еўранест запросяць па 10 дэпутатаў з Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны, а з Беларусі 10 назіральнікаў ад апазіцыйных сілаў і ад грамадзянскай супольнасці. Спадар Сарыюш‑Вольскі дадаў, што пакуль у Беларусі не будзе дэмакратычна выбранага і міжнародна прызнанага парламенту, у Еўрапарламенце Беларусь будуць прадстаўляць толькі назіральнікі. Еўрадэпутат таксама паведаміў, што Еўрапарламент мае намер выслаць місію ў Беларусь, хутчэй за ўсё ў лютым, каб вызначыць склад групы назіральнікаў, якая будзе прадстаўляць Беларусь у Еўранесце. Наконт таго, паводле якіх правілаў сфармуецца згаданая група беларускіх назіральнікаў у Еўранесце, Сарыюш‑Вольскі сказаў наступнае: «Агульна кажучы, ідэя ў нас такая, каб запрасіць па адным прадстаўніку зь пяці апазіцыйных партый — камуністаў, сацыял‑дэмакратаў, кансерватараў, лібералаў і хрысціянскіх дэмакратаў — ды пяць прадстаўнікоў грамадскіх рухаў, такіх як Рух за Свабоду, незалежныя журналісты, незалежныя прафсаюзы, рэлігійныя меншасці, нацыянальныя меншасці. Гэта папярэдняя канцэпцыя, якая будзе абмяркоўвацца падчас працы місіі Еўрапарламента ў Беларусі». Першае паседжанне Парламенцкай асамблеі «Ўсходняга партнёрства» прызначана на 24 сакавіка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Брусэлі адбылася сустрэча Бюро Еўранеста, на якой абмяркоўваўся фармат удзелу шасці краін «Усходняга партнёрства» ў Парламенцкай асамблеі «Усходняга партнёрства». |
|