Святая, або асвячоная, вада
03.02.2010
—
Новости Общества
|
З прыходам хрысцiянства на землях усходнiх славян стаўленне да цудадзейнай вады набыло дадатковыя рысы. На працягу года царква некалькi разоў праводзiла абрад асвячэння вады, якая таксама стала лiчыцца не проста цудадзейнай, а святой. Ёй прыпiсвалi незвычайныя гаючыя здольнасцi, верылi, што яна можа пазбавiць ад розных хваробаў, ачысцiць чалавека ад "бiяэнергетычнага" бруду, перасцерагчы ў складаных жыццёвых сiтуацыях. Самым галоўным днём асвячэння вады стаў дзень 19 студзеня — Богаяўленне, або Вадохрышча, калi адбываецца "Вялiкае водаасвячэнне". Гэта якраз той самы дзень, у якi Іаан Прадцеча пахрысцiў у Iарданi Iсуса Хрыста. Асвечаная ў гэты дзень вада, якая называецца святой, iарданскай, хрышчэнскай, лiчылася найбольш "здаровай" i гаючай. На працягу года абрад асвячэння вады праводзiлi некалькi разоў, але яго ўжо называлi "малым", вось толькi некаторыя з гэтых дзён: 20 студзеня, у дзень Сабора Iаана Хрысцiцеля (у народзе гэты дзень празвалi "Ранняе Хрышчэнне"); у суботу перад Вялiкаднем; у дзень Прапалавiння — у сераду на трэцiм тыднi пасля Вялiкадня; 14 жнiўня — на Першага Спаса, з-за чаго свята яшчэ называюць "Спасам на вадзе" або "Мокрым Спасам". Ваду малых асвячэнняў таксама лiчылi гаючай. Асвячонай вадой можна было "адпаiць" смяротна хворых людзей, лячыць шматлiкiя хваробы, асаблiва энергетычнага плана — ад сурокаў, пярэпалахаў, пужання; ёю асвячалi хату i ўсе гаспадарчыя пабудовы, выкарыстоўвалi падчас закладвання падмурка новага дома; дзяўчаты варажылi на ёй, каб даведацца аб сваёй будучынi. Святую ваду выкарыстоўвалi ў складзе сямейна-родавых абрадаў. Яе дабаўлялi ў купель падчас першага рытуальнага купання дзiцяцi; жанчына-рожанiца крапiла ёю грудзi перад першым кармленнем нованароджанага. Святой вадой пырскалi на маладых перад тым, як адправiць iх да вянца; сват абавязкова асвячаў "ярданьскай" вадой месца за сталом, дзе будуць сядзець маладыя на працягу ўсяго вяселля. Аксана Катовiч, Янка Крук. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З прыходам хрысцiянства на землях усходнiх славян стаўленне да цудадзейнай вады набыло дадатковыя рысы. На працягу года царква некалькi разоў праводзiла абрад асвячэння вады, якая таксама стала лiчыцца не проста цудадзейнай, а святой. Ёй прыпiсвалi незвычайныя гаючыя здольнасцi, верылi, што яна можа пазбавiць ад розных хваробаў, ачысцiць чалавека ад "бiяэнергетычнага" бруду, перасцерагчы ў складаных жыццёвых сiтуацыях.
|
|