У ЗША 8 лютага аб'яўлена нерабочым днём у сувязi з моцным снегападам у Вашынгтоне
09.02.2010
—
Новости Общества
|
Федэральны ўрад ЗША аб'явiў панядзелак, 8 лютага, для сваiх служачых нерабочым днём у сувязi з моцным снегападам, якi прайшоў у мiнулыя пятнiцу-суботу на цэнтральнай частцы Усходняга ўзбярэжжа краiны i практычна накрыў Вашынгтон. Нягледзячы на тое, што нядзеля, як i абяцалi сiноптыкi, была вельмi сонечная, тэмпература паветра ў амерыканскай сталiцы i яе наваколлi трымалася на адзнацы каля мiнус 7 градусаў па Цэльсiю, i снег, таўшчыня якога ў Вашынгтоне дасягала прыкладна 60 см, практычна не раставаў. Большасць жа дарог у рэгiёне ў мiнулы дзень так i заставалiся без перабольшання непраходнымi, хоць уборачная тэхнiка працавала бесперапынна. У штатах Мэрыленд, Вiрджынiя i Заходняя Вiрджынiя, дзе ападкаў выпала месцамi прыкладна па 90 см, ва ўборцы снегу задзейнiчалi сiлы Нацыянальнай гвардыi, якiя падпарадкоўваюцца губернатарам. А ў Вашынгтоне да гэтай справы прыцягнулi нават зняволеных. Іх намаганнi, аднак, сталi лiтаральна кропляй у моры. Сiтуацыя ўскладняецца тым, што 9 лютага ўвечары сталiцу ЗША накрые, як папярэджваюць метэаролагi, новы атмасферны фронт, якi нясе снег. Як чакаецца, яго можа выпасцi амаль 13 см. Праблемай застаюцца перабоi ў электразабеспячэннi насельнiцтва Вашынгтона i прыгарадаў. Мяркуючы па ўсiм, без святла да гэтага часу застаюцца не менш за 100 тыс. чалавек. Як сведчыць мясцовы друк, жыхары цэлага шэрагу закранутых кварталаў ледзь не ў масавым парадку часова перасяляюцца ў блiжэйшыя гасцiнiцы або да родных i блiзкiх, у якiх ёсць электрычнасць. Школы застаюцца закрытымi, прычым некаторыя — да 10 лютага. Вашынгтонскае метро абслугоўвала ў нядзелю толькi падземныя станцыi. Аўтобусны рух быў адменены. Аўтааматарам улады рэкамендуюць без крайняй неабходнасцi не выязджаць з дому. У адной толькi Вiрджынii палiцыя адказала на 4373 выклiкi, звязаныя з ДТЗ. Аэрапорт iмя Рэйгана, якi абслугоўвае ўнутраныя рэйсы i закрыты з 5 лютага, плануе аднавiць паўнацэннае функцыянаванне сёння ў другой палове дня. Адмiнiстрацыя мiжнароднага аэрапорта iмя Далеса на яго сайце ў iнтэрнэце заклiкае пасажыраў ехаць туды толькi ў тым выпадку, калi ў iх ёсць пацвярджэнне ад кампанii-перавозчыка аб намеры выканаць рэйс. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Федэральны ўрад ЗША аб'явiў панядзелак, 8 лютага, для сваiх служачых нерабочым днём у сувязi з моцным снегападам, якi прайшоў у мiнулыя пятнiцу-суботу на цэнтральнай частцы Усходняга ўзбярэжжа краiны i практычна накрыў Вашынгтон. Нягледзячы на тое, што нядзеля, як i абяцалi сiноптыкi, была вельмi сонечная, тэмпература паветра ў амерыканскай сталiцы i яе наваколлi трымалася на адзнацы каля мiнус 7 градусаў па Цэльсiю, i снег, таўшчыня якога ў Вашынгтоне дасягала прыкладна 60 см, практычна не раставаў. Большасць жа дарог у рэгiёне ў мiнулы дзень так i заставалiся без перабольшання непраходнымi, хоць уборачная тэхнiка працавала бесперапынна. |
|