АБЗАЦ
09.02.2010
—
Новости Общества
|
Камiтэт Дзяржкантролю Беларусi i Падлiковая палата РФ правядуць сёння ў Мiнску сумеснае пасяджэнне калегii. Пасяджэнне правядуць кiраўнiкi ведамстваў Зянон Ломаць i Сяргей Сцяпашын. Калегiя дасць заключэнне па справаздачы Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы за 2008 г. Будзе абмеркаваны план сумесных мерапрыемстваў на 2010 г. 65 чалавек былi эвакуяваныя з псiханеўралагiчнага дома-iнтэрната ў вёсцы Тарасiкi Барысаўскага раёна. Прычынай стала задымленне ў памяшканнi на другiм паверсе будынка. Аб надзвычайным здарэннi паведамiла сiстэма аўтаматычнай пажарнай сiгналiзацыi "Маланка". Персанал вывеў жыльцоў iнтэрната на вулiцу. Як высветлiлася, адбылося кароткае замыканне электраправодкi ў прыбiральнi на другiм паверсе. Нiхто не пацярпеў. У Новалукомлi (Чашнiцкi раён) у дачыненнi да 28-гадовай i 32-гадовай мясцовых жыхарак распачата справа аб наўмысным нанясеннi цяжкiх цялесных пашкоджанняў. 5 лютага пасля сумеснага распiцця спiртных напояў жанчыны да смерцi забiлi знаёмага. 42-гадовы мужчына памёр ад пералому рэбраў i разрыву лёгкага. У цэнтры Мiнска, на праспекце Незалежнасцi ў раёне станцыi метро "Акадэмiя навук" сутыкнулiся дзве iншамаркi. Удар быў такой моцы, што адну з iх падкiнула ўверх i перавярнула. Рух на праспекце спынiўся на паўгадзiны. Выратавальнiкам давялося аўтагенам разразаць аўтамабiль, каб дастаць вадзiцеля. Згодна з папярэдняй версiяй, "БМВ Х5", якi рухаўся ад вул. Броўкi ў бок Акадэмiчнай, нечакана рэзка павялiчыў хуткасць i стаў сыходзiць на суседнюю паласу. У вынiку ўрэзаўся ў паток сустрэчнага руху i ў лоб сутыкнуўся з "Доджам Плiмут". Абодва вадзiцелi ў цяжкiм стане дастаўленыя ў бальнiцу. Грамадзянiн Грузii спрабаваў даць хабар супрацоўнiкам мiлiцыi ў Вiлейскiм раёне. Ён мае дазвол на пастаяннае жыхарства ў Беларусi i жыве ў пасёлку Партызанскi на Вiлейшчыне. Аднак яго знаёмыя знаходзяцца ў краiне без рэгiстрацыi. Каб мiлiцыя не прыцягвала iх да адмiнiстрацыйнай адказнасцi, грузiн i спрабаваў даць хабар (Br200 тыс.) супрацоўнiкам па грамадзянстве i мiграцыi Вiлейскага РАУС. У вынiку раённая пракуратура завяла ў дачыненнi да яго крымiнальную справу. На Валынi начальнiк аддзялення памежнай службы расстраляў дваiх аператараў АЗС. Падчас тэхнiчнага перапынку работнiкi АЗС адмовiлi настойлiваму клiенту ў тэрмiновай запраўцы яго аўтамабiля. Тады ён выклiкаў на падмогу таварыша, i зламыснiкi з аўтаматычнай агнястрэльнай зброi пачалi страляць у безабаронных аператараў. У вынiку 48-гадовы работнiк АЗС быў смяротна паранены, а яго 40-гадовы напарнiк — паранены ў галаву. Страляўшыя на джыпе знiклi з месца здарэння, але былi затрыманыя мiлiцыяй па гарачых слядах. Падазраецца начальнiк аддзялення мясцовай памежнай службы. Матэрыялы перададзеныя ў ваенную пракуратуру. ПОЎНЫ АБЗАЦНямецкi трукач i канатаходзец Ёхан Трабер праехаў на аўтамабiлi Ford Fiesta 120 метраў па двух тросах, нацягнутых памiж дзвюма мачтамi на вышынi 20 метраў над зямлёй. Ён паставiў новы сусветны рэкорд, якi будзе занесены ў Кнiгу рэкордаў Гiнэса, i стаў "самым хуткiм чалавекам у паветры на чатырох колах". Яму ўдалося праехаць па канаце з хуткасцю 37,3 км/гадз. Трабер належыць да адной з самых старых цыркавых дынастый Германii: сям'я дае прадстаўленнi з 1799 года. У Маскве п'яны мiлiцыянер спрабаваў захапiць начны клуб. Лейтэнант, якога не пусцiлi ва ўстанову з-за моцнага алкагольнага ап'янення, прарваўся праз ахову з траўматычным пiсталетам i пачаў пагражаць наведвальнiкам. Пасля гэтага ён схапiў хлопца, якi стаяў блiзка каля яго, i прыставiў пiсталет да яго скронi. Нарад мiлiцыi затрымаў п'янага вартавога парадку. Ад медыцынскага агляду той адмовiўся. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нямецкi трукач i канатаходзец Ёхан Трабер праехаў на аўтамабiлi Ford Fiesta 120 метраў па двух тросах, нацягнутых памiж дзвюма мачтамi на вышынi 20 метраў над зямлёй. Ён паставiў новы сусветны рэкорд, якi будзе занесены ў Кнiгу рэкордаў Гiнэса, i стаў "самым хуткiм чалавекам у паветры на чатырох колах". Яму ўдалося праехаць па канаце з хуткасцю 37,3 км/гадз. Трабер належыць да адной з самых старых цыркавых дынастый Германii: сям'я дае прадстаўленнi з 1799 года. |
|