Нахабнiкi абрабавалi 91-гадовага дзядулю
09.02.2010
—
Новости Общества
|
Стары толькi што атрымаў пенсiю ў аддзяленнi банка, калi да яго на выхадзе з будынка фiнансавай установы, на лесвiцы, з "цiкавай" прапановай звярнуўся невядомы: апошняга не спынiў сталы ўзрост чалавека, у якога ён лiтаральна ўчапiўся, каб у наступным абрабаваць. Як распавяла карэспандэнту "Звязды" маёр мiлiцыi з Фрунзенскага РУУС Ала Галубовiч, на выгляд 20-гадовы хлопец паведамiў дзядулю, што знайшоў на лесвiцы нейкiя грошы ў пакеце. На што пенсiянер прапанаваў незнаёмцу аднесцi iх у банк, так як гэтыя грошы нехта згубiў. Толькi ў зламыснiка былi iншыя планы: з меркаваннем дзеда ён катэгарычна не пагадзiўся, але прапанаваў правесцi старога. Дапамог чалавеку спусцiцца з лесвiцы, а потым проста ўвязаўся за iм. Тут i з'явiўся трэцi ўдзельнiк гэтай прыкрай гiсторыi, моцнага целаскладу мужчына, апрануты ва ўсё чорнае, якога цiкавiла, цi не знаходзiлi хлопец са старым грошы. Узрадаваны дзядуля, якi меркаваў, што знайшоўся гаспадар пакета, адказаў станоўча. А хлопец працягнуў пакет. Аднак незнаёмцу гэта было мала, ён загадаў таксама i пенсiянеру паказаць свае грошы. Даверлiвы дзядуля дастаў кашалёк, з якога злачынца выцягнуў усю наяўнасць, якую нават не пералiчваў, пасля чаго вярнуў пусты кашалёк назад. "Развёўшы" такiм чынам чалавека, крымiнальны "дуэт" знiк, а пацярпелы вымушаны быў вярнуцца ў аддзяленне банка, каб выклiкаць мiлiцыю. Праваахоўнiкi цяпер вышукваюць нахабнiкаў. Разам з тым, паводле слоў Алы Галубовiч, пенсiянерам, каб не стаць ахвярамi злачынцаў, трэба таксама праяўляць асцярожнасць: лепш за ўсё ў дзень атрымання ў аддзяленнi банка цi на пошце грошай iсцi туды са сваякамi, альбо людзьмi, якiм яны давяраюць. Калi ж здарылася так, што нехта праяўляе пасля атрымання грошай да вас залiшнюю цiкаўнасць, — не трэба паддавацца нi на якiя прапановы, таму што яны могуць быць падманнымi. Ігар ГРЫШЫН. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Стары толькi што атрымаў пенсiю ў аддзяленнi банка, калi да яго на выхадзе з будынка фiнансавай установы, на лесвiцы, з "цiкавай" прапановай звярнуўся невядомы: апошняга не спынiў сталы ўзрост чалавека, у якога ён лiтаральна ўчапiўся, каб у наступным абрабаваць |
|