Мірон вывесіў сцяг у Віцебску да 14 лютага + фота
14.02.2010 15:20
—
Новости Общества
|
13 лютага ў Віцебску на лініі электраперадач над Заходняй Дзьвіной, паміж мастамі імя Кірава і імя Блахіна, каля гадзіны лунаў бел-чырвона-белы сьцяг. Паводле віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайды, які спасылаецца на вартыя даверу крыніцы, сьцяг зьявіўся а першай гадзіне дня і да яго была прымацавана цыдулка: «Люблю Беларусь і мой родны Віцебск! Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон». На думку спадара Хамайды, сьцяг адмыслова быў вывешаны напярэдадні Дня закаханых. Здымалі сьцяг з дапамогай адмыслоўцаў-электрыкаў, якія кіравалі дзеяньнямі міліцыянтаў і супрацоўнікаў МНС на вачах у дзясяткаў віцебскіх мінакоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13 лютага ў Віцебску на лініі электраперадач над Заходняй Дзьвіной, паміж мастамі імя Кірава і імя Блахіна, каля гадзіны лунаў бел-чырвона-белы сьцяг.Паводле...
|
|