Лех Качыньскі заклікаў Еўрасаюз да салідарнасці з польскай меншасцю ў Беларусі. 21.by

Лех Качыньскі заклікаў Еўрасаюз да салідарнасці з польскай меншасцю ў Беларусі

22.02.2010 22:33 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі заклікаў Еўрасаюз да салідарнасці з польскай меншасцю ў Беларусі. «Салідарнасць вельмі неабходна нашым землякам і ўсім тым, хто хоча перамен у Беларусі. Гэта мой абавязак як прэзідэнта — выказаць поўную салідарнасць»,

— заявіў Качыньскі 22 лютага ў Варшаве пасля сустрэчы з Анжалікай Борыс і іншымі прадстаўнікамі неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі.

Качыньскі, словы якога прыводзіць прэс-служба прэзідэнта Польшчы, адзначыў, што становішча польскай меншасці ў Беларусі ў апошні час прыкметна пагоршылася. Прэзідэнт падкрэсліў, што яму ніколі не быў абыякавы лёс палякаў, якія жывуць у Беларусі, і ён робіць канкрэтныя захады для паляпшэння іх становішча. Адным з такіх захадаў Качыньскі назваў нядаўні ліст Аляксандру Лукашэнку, у якім ён выказаў занепакоенасць і рашучы пратэст супраць узмацнення рэпрэсій у дачыненні да СПБ.

Прэзідэнт канстатаваў, што да апошняга часу дзеянні польскага ўрада ў гэтым пытанні не давалі вынікаў, і выказаў надзею, што сітуацыю палепшаць захады ў рамках Еўрасаюза.

Качыньскі падкрэсліў, што Польшча абараняе не толькі сваіх землякоў, але таксама каштоўнасці і прынцыпы, прынятыя Еўрасаюзам. «Мы абараняем таксама грамадзянскую супольнасць, у рамках якой ёсць месца для правоў нацыянальных меншасцяў, у дадзеным выпадку польскай, а таксама правоў апазіцыі», — сказаў прэзідэнт.

Анжаліка Борыс выказала падзяку Качыньскаму за салідарнасць. Паводле яе слоў, гэта мае велізарнае значэнне для тысяч палякаў, і не толькі для тых, хто сёння змагаецца за свае правы, адзначаецца ў паведамленні прэс-службы польскага прэзідэнта.

Як паведаміў прэс-сакратар СПБ Ігар Банцар, падчас сустрэчы, якая доўжылася больш чым паўгадзіны, абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з сітуацыяй вакол Саюза палякаў на Беларусі і становішчам у краіне. Паводле яго слоў, Качыньскі і Борыс заявілі пра неабходнасць сумесных дзеянняў краін ЕС па абароне правоў чалавека ў Беларусі.

«Прэзідэнт з першых вуснаў атрымаў адказы на ўсе пытанні, што яго цікавілі. Сустрэча прайшла вельмі пазітыўна, і мы задаволены яе вынікамі», — сказаў Банцар.

Ён выказаў надзею, што зварот Качыньскага прыцягне большую ўвагу еўрапейскіх палітыкаў да сітуацыі ў Беларусі.

Як паведаміў Банцар, увечары 22 лютага запланаваны прамы эфір з удзелам Борыс на двух папулярных польскіх тэлеканалах — Polsat News і TVN 24.

Раніцай 23 лютага Борыс вылятае ў Брусель для ўдзелу ў сустрэчах у Еўрапарламенце, а астатнія ўдзельнікі дэлегацыі вернуцца ў Беларусь.

22 лютага на пасяджэнні ў Бруселі кіраўнікі МЗС краін ЕС выказалі заклапочанасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, асабліва ў сувязі з падзеямі вакол Саюза палякаў. Паводле слоў Лутца Гюльнера, прэс-сакратара вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан, міністры адзначылі, што «палітычна сітуацыя з польскай меншасцю ў Беларусі не засталася незаўважанай». У той жа час санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска на пасяджэнні не абмяркоўваліся, і асобнай заявы таксама прынята не было.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта прэзідэнт Польшчы заявіў пасля сустрэчы з Анжалікай Борыс і іншымі прадстаўнікамі неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика