Менск. Губская. 21.by

Менск. Губская

25.02.2010 11:54 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ірыне Губскай прысуджаны штраф за акцыю ў падтрымку Саюза палякаў Беларусі.

Штраф у памеры 175 тысячаў беларускіх рублёў прысудзіла сёння актывістке Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў адміністрацыйная камісія Фрунзенскага раёна. Камісія прызнала Ірыну вінаватай у парушэнні артыкула 21.14 Адміністрацыйнага кодэксу РБ «Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў».

Ірыну Губскую затрымалі ў ноч з 15 на 16 лютага ў Менску, калі Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты праводзілі акцыю ў падтрымку Саюза палякаў Беларусі.

Пад час акцыі ў цэнтры горада — на будынках метрапалітэна станцыя «Плошча Леніна», Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, і Менгарвыканкаму — з’явіліся бел-чырвона-белыя налепкі з надпісам «Wolna Białoruś" («Вольная Беларусь»).

Актывістку затрымала ахова Менгарвыканкаму, затым прыехалі міліцыянты з Маскоўскага РУУС. Туды і даставілі дзяўчыну, адкуль выпусцілі праз тры гадзіны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ірыне Губскай прысуджаны штраф за акцыю ў падтрымку Саюза палякаў Беларусі.Штраф у памеры 175 тысячаў беларускіх рублёў прысудзіла сёння актывістке Маладых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика