Жана Літвіна: “Няма прынцыповых падставаў для папярэджаньня”
26.02.2010
—
Новости Общества
|
Прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў лічаць, што папярэджаньне Міністэрства юстыцыі ад 13 студзеня ня мае законнага абгрунтаваньня.У Вярхоўным судзе адбыўся папярэдні разгляд скаргі БАЖ супраць Мін’юсту. Паводле пісьмовага папярэджаньня Мін’юсту, сябры БАЖ незаконна маюць пасьведчаньні арганізацыі з надпісам «Прэса», дзейнасьць цэнтру прававой абароны і інфармацыя на сайце БАЖ не адпавядаюць статуту.
У Вярхоўным судзе інтарэсы Міністэрства юстыцыі прадстаўляў Аляксандар Харытон, а Беларускай асацыяцыі журналістаў — старшыня арганізацыі Жана Літвіна, яе намесьнік Андрэй Бастунец і юрыст Міхаіл Пастухоў. Андрэй Бастунец зазначыў, што БАЖ — грамадзкая арганізацыя, а Мін’юст прад’яўляе да яе прэтэнзіі як да сродку масавай інфармацыі. Што ж да слова «Прэса» на пасьведчаньнях сяброў арганізацыі, то, як зазначыў сп. Бастунец, няма закону наконт узору пасьведчаньня. Паводле Мін’юсту, цэнтар прававой дапамогі СМІ супярэчыць статутным мэтам арганізацыі. Жана Літвіна зьвярнула ўвагу на тое, што Рада БАЖ стварыла яго яшчэ ў 1999 годзе. Цэнтар неаднойчы аказваў дапамогу сябрам БАЖ, а гэта й было прапісана ў статуце. Трэці пункт папярэджаньня тычыўся інтэрнэт-сайту БАЖ. Паводле Мін’юсту, інфармацыя, разьмешчаная на сайце, таксама не адпавядае статутным мэтам. Але якую менавіта інфармацыю чыноўнікі маюць на ўвазе, яны не патлумачылі. Таму папярэджаньне Мін’юсту прадстаўнікі БАЖ у судзе прасілі адмяніць як неабгрунтаванае. Жана Літвіна: «Наша пазыцыя застанецца ранейшай, і мы лічым, што нейкіх прынцыповых, сур’ёзных падставаў у дзейнасьці арганізацыі для атрыманьня такога папярэджаньня папросту няма. Спрэчным пытаньнем застаецца ўзор пасьведчаньня, якое мы выдаем: нібыта асобы, якія атрымліваюць пасьведчаньне, прысвойваюць сабе функцыі журналіста. Хаця ў пасьведчаньні слова „журналіст“ прысутнічае толькі ў назьве грамадзкай арганізацыі — Беларуская асацыяцыя журналістаў. Паводле статуту, сябрам нашай арганізацыі можа быць прафэсійны журналіст, які працуе ў канкрэтным нейкім выданьні, а таксама людзі, якія спрыяюць дзейнасьці журналістаў». Наступнае паседжаньне адбудзецца 17 сакавіка. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў лічаць, што папярэджаньне Міністэрства юстыцыі ад 13 студзеня ня мае законнага абгрунтаваньня. |
|