Франак Вячорка змешчаны ў рэспубліканскі ваенны шпіталь у Мінску
26.02.2010 14:52
—
Новости Общества
|
Адзін з лідэраў маладзёжнай арганізацыі Партыі БНФ «Моладзь БНФ» Франак Вячорка змешчаны ў рэспубліканскі ваенны шпіталь у Мінску. Пра гэта паведаміў яго бацька Вінцук Вячорка. Паводле яго слоў, Франака Вячорку забралі з вайсковай часці № 48694 у Мазыры, дзе малады чалавек праходзіць тэрміновую службу, позна вечарам 25 лютага. Раніцай 26‑га стала вядома, што яго даставілі ў Мінск. Вінцук Вячорка мяркуе, што яго сына прывезлі для ультрагукавога абследавання сэрца. «Калі сын ляжаў у бальніцы ў Мазыры з грыпам, дактары выявілі, што ў яго хвароба сэрца, несумяшчальная са службай у войску. Вось яны зараз і вымушаныя мітусіцца», — заявіў Вячорка. У ліпені 2008 года медкамісія ваенкамата Савецкага раёна Мінска прызнала Франака Вячорку непрыгодным да ваеннай службы па стане здароўя. Абласная медкамісія паставіла гэта рашэнне пад сумненне. Пасля абследавання ў ваенным шпіталі маладому чалавеку была дадзена адтэрміноўка ад службы да сакавіка 2009 года. Аднак 16 студзеня ваенкамат Савецкага раёна Мінска прызнаў маладзёжнага актывіста прыгодным да ваеннай службы. Суд гэтага ж раёна, дзе было абскарджана рашэнне ваенкамата, 23 студзеня пакінуў яго ў сіле. Рашэнне суда было прынятае пры адсутнасці Франака і яго адваката. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзін з лідэраў маладзёжнай арганізацыі Партыі БНФ «Моладзь БНФ» Франак Вячорка змешчаны ў рэспубліканскі ваенны шпіталь у Мінску. Пра гэта паведаміў яго...
|
|