У 2009 годзе колькасць суіцыдаў у Беларусі ўзрасла на 20,7%
26.02.2010 14:52
—
Новости Общества
|
У 2009 годзе колькасць суіцыдаў у Беларусі ўзрасла на 20,7% у параўнанні з 2008 годам. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Васіль Жарко 26 лютага на калегіі Міністэрства аховы здароўя ў Мінску. Паводле яго слоў, на 100 тыс. насельніцтва летась прыпадала 28,3 суіцыда. Больш за ўсё самагубстваў — 75,8% — учынена асобамі працаздольнага ўзросту. Як заявіў міністр, сёння патрабуюць вырашэння праблемныя пытанні ў арганізацыі і функцыянаванні служб псіхічнага здароўя. У прыватнасці, у краіне адзначаецца дэфіцыт падрыхтаваных для працы ў гэтых службах псіхолагаў. Патрабуецца далейшае развіццё псіхіятрычнай і псіхалагічнай дапамогі, адзначыў Жарко. Паводле яго слоў, гэта асабліва актуальна для сельскіх жыхароў. Як лічыць Жарко, наспела неабходнасць у распрацоўцы новай рэдакцыі закона «Аб псіхіятрычнай дапамозе і гарантыях правоў грамадзян пры яе аказанні». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2009 годзе колькасць суіцыдаў у Беларусі ўзрасла на 20,7% у параўнанні з 2008 годам.Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Васіль Жарко 26 лютага на калегіі...
|
|