Беларусь – 17-я ў агульным медальным заліку Алімпіяды ў Ванкуверы
28.02.2010 22:31
—
Новости Общества
|
У нядзелю на Алімпіядзе ў Ванкуверы прайшоў лыжны марафон на 50 км. Алімпійскім чэмпіёнам стаў нарвежац Петэр Нуртуг, які ў бліскучым стылі на апошніх метрах вырваў перамогу ў немца Акселя Тайхмана. Беларус Сяргей Далідовіч фінішаваў 25-м. Такім чынам разыграна 85 з 86 камплектаў узнагарод, і засталося вызначыць толькі ўладальнікаў залатых і сярэбраных медалёў у хакейным турніры – у 22:15 пачнецца матч Канада – ЗША. Відавочна, што яго вынік не паўплывае на месца Беларусі ў агульным медальным заліку (раўняецца па колькасці залатых узнагарод). Наша краіна на XXI зімовых Алімпійскіх гульнях ў Ванкуверы падзяліла 17-ы радок разам са Славакіяй. У гэтых краін па адным залатым, сярэбраным і бронзавым медалі. Алімпійскім чэмпіёнам у лыжнай акрабатыцы стаў Аляксей Грышын, срэбра ў індывідуальнай гонцы на 20 км заваяваў біятланіст Сяргей Новікаў, бронзу – у гонцы на 15 км біятланістка Дар’я Домрачава. Гэта найлепшы вынік беларусаў за часамі выступлення самастойнай камандай. Алімпійскіх чэмпіёнаў дагэтуль у нас не было, і наогул найлепшым вынікам былі дзве ўзнагароды: у Лілехамеры-1994 – два срэбры, у Нагана-1998 – дзве бронзы. На Алімпіядзе ў Солт-Лейк-Сіці ў 2002 г. у беларусаў была адна бронза, у Турыне–2006 – срэбра. Медальны залік (залатыя, срэбраныя, бронзавыя, у дужках — усяго): 1. Канада — 13, 7, 5 (25) Без уліку фіналу хакейнага матча Канада – ЗША. *** Калі ж лічыць па агульнай колькасці ўзнагарод, то Беларусь і Славакія займаюць 19 і 20-е месцы. У Аўстраліі – таксама тры ўзнагароды, але два залатыя медалі. А наогул ўзнагароды заваявалі прадстаўнікі 26 краін. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па агульнай колькасці ўзнагарод беларусы разам са славакамі на 19-м месцы.
|
|