Міншчына прыняла Рэспубліканскую патрыятычную эстафету
02.03.2010 19:23
—
Новости Общества
|
![]() Акцыя прысвечана 65-й гадавіне Вялікай Перамогі. Старт ёй далі напачатку лютага ля сцен Брэсцкай крэпасці. Наступнай «кропкай» адмысловага маршруту стаў мемарыял «Маці-патрыёткі» у Жодзіне. Гэта – сімвал подзвігу савецкіх жанчын у гады Вялікай Айчыннай вайны. Правобразам яго стала Анастасія Фамінічна Купрыянава, пяцёра сыноў якой не вярнуліся з поля бою. Да мемарыялу ўдзельнікі акцыі – а гэта ветэраны, школьнікі, моладзевыя актывісты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый – усклалі кветкі і вянкі. Памяць пра загінуўшых ушанавалі «хвілінай маўчання». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Акцыя прысвечана 65-й гадавіне Вялікай Перамогі. |
|