Грыбаўскайце запрасіла Лукашэнку на ўрачыстасьці ў Вільню
07.03.2010 23:24
—
Новости Общества
|
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце запрасіла Аляксандра Лукашэнку на ўрачыстасьці прымеркаваныя да Дня незалежнасьці Літвы. Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў літоўскім МЗС перадала тэлевізійная праграма «Lietuvos ryto» televizija. Урачыстыя сьвяткаваньні 20-й гадавіны аднаўленьня незалежнасьці Літвы адбудуцца 11 сакавіка ў Вільні. Паведамляецца, што літоўскія дыпляматы ўжо перадалі Лукашэнку асабістае запрашэньне ад яго літоўскай калегі. Адказ беларускага кіраўніка чакаецца ў панядзелак. На мінулым тыдні афіцыйная Вільня вітала крок Генэральнай пракуратуры Беларусі, якая на просьбу літоўскага боку дапытала генэрала Ўладзімера Ўсхопчыка і перадала пратакол допыту літоўскаму боку. Усхопчык камандаваў Віленскім гарнізонам у часе падзеяў 13 студзеня 1991 году, калі савецкія войскі накіравалі танкі на дэманстрантаў у Вільні, якія патрабавалі незалежнасьці. У выніку супрацьстаяньня тады загінула 14 чалавек, каля тысячы атрымалі траўмы рознай цяжкасьці. Даля Грыбаускайце дала пазытыўную ацэнку гэтаму жэсту афіцыйнага Менску. Паводле літоўскіх СМІ, супраца беларускіх уладаў у справе Ўсхопчыка і стала падставай для запрашэньня Лукашэнкі ў Вільню. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паведамляецца, што літоўскія дыпляматы ўжо перадалі Лукашэнку асабістае запрашэньне ад яго літоўскай калегі. Адказ беларускага кіраўніка чакаецца ў панядзелак.
|
|