Багi таксама плачуць...
11.03.2010
—
Новости Общества
|
Гродзенскi абласны драматычны тэатр сустрэў надыход вясны вясёлай i аптымiстычнай прэм'ерай народнай забавы з мядзведзем "Тарас на Парнасе" па п'есе беларускага драматурга Сяргея Кавалёва. Як вядома, аднайменная ананiмная паэма ўваходзiць у школьную праграму па беларускай лiтаратуры, аднак спектакль — зусiм не копiя паэтычнага твору. Агульная лiнiя знаходжання галоўнага героя, палешука Тараса, на Парнасе захаваная, аднак рознiца ў сюжэце i акцэнтах даволi iстотная. Але што аб'ядноўвае творы розных жанраў, дык гэта наша родная мова, беларускi дух. Дарэчы, адметнасцю прэм'ер гэтага тэатральнага сезона на гродзенскай сцэне з'яўляецца рэжысура яе акцёраў. Для заслужанага артыста Беларусi Сяргея Курыленкi гэтая, ужо трэцяя рэжысёрская праца стала, пэўна, найбольш складанай, паколькi столькi дзейных асобаў (больш за трыццаць) раней у яго пастаноўках яшчэ не было. Вобраз беларускага селянiна Тараса, якi, трапiўшы на Парнас, са здзiўленнем убачыў, што багi таксама плачуць, стварыў заслужаны артыст Беларусi Аляксандр Шалкаплясаў. Музыку да спектакля, паспрабаваўшы надаць грэчаскiм мелодыям беларускi каларыт, напiсаў Анатоль Кандыба. Барыс ПРАКОПЧЫК. Фота Яраслава ВАНЮКЕВІЧА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гродзенскi абласны драматычны тэатр сустрэў надыход вясны вясёлай i аптымiстычнай прэм'ерай народнай забавы з мядзведзем "Тарас на Парнасе" па п'есе беларускага драматурга Сяргея Кавалёва.
|
|