Усяго 100 прадстаўнікоў апазіцыі ва ўчастковых камісіях. 21.by

Усяго 100 прадстаўнікоў апазіцыі ва ўчастковых камісіях

13.03.2010 15:28 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У склад участковых выбарчых камісій на мясцовых выбарах уключана 100 з 912 прадстаўнікоў палітычных партый і суб’ектаў, якія ўваходзяць у кааліцыю Аб’яднаных дэмакратычных сіл. Доля прадстаўнікоў дэмсіл ва ўчастковых камісіях складае 0,15%.

«У той жа час палітычныя партыі, якія падтрымліваюць уладу, такія як Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, Аграрная партыя, Камуністычная партыя Беларусі і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці атрымалі ва ўчастковых камісіях 1.333 месцы», — адзначаецца ў паведамленні прэзідыума АДС.

У працэнтных адносінах прадстаўніцтва дэмакратычных партый ва ўчастковых выбаркамах аказалася «значна меншым», чым у акруговых (0,5%). Гэта тлумачыцца тым, што «менавіта на выбарчых участках ідзе рэальны падлік пададзеных за кандыдатаў галасоў».

Прэзідыум АДС заяўляе, што фарміраванне ўчастковых камісій праходзіла тайком ад грамадскасці і партыйных структур. Прадстаўнікі дэмпартый часта не толькі не запрашаліся на пасяджэнні выканаўчых камітэтаў, на якіх вырашаліся пытанні, звязаныя з фарміраваннем участковых камісій, але і «свядома дэзарыентаваліся прадстаўнікамі выканаўчых органаў улады аб месцы і часе правядзення пасяджэнняў».

У многіх выпадках прадстаўнікам АДС адмаўлялася ў праве ўвайсці ў склады камісій па цалкам надуманых прычынах, напрыклад, у сувязі з адсутнасцю вопыту. У камісіі не былі ўключаны былыя дэпутаты парламента і мясцовых саветаў, дактары і кандыдаты навук, дыпламаваныя юрысты. «У той жа час скрозь членамі выбарчых камісій бесперашкодна зацвярджаліся 18-20-гадовыя члены «грамадска-дзяржаўных» Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», — падкрэсліваецца ў паведамленні.

Прэзідыум АДС адзначае, што ўлады працягваюць кампанію ціску на ўдзельнікаў выбараў з ліку сваіх апанентаў, а таксама на іх сваякоў. Такія факты адзначаны ў Магілёве, Бабруйску, Гродне, Астраўцы, Крупках, Оршы, Слоніме, Баранавічах.

«У падкантрольных уладам СМІ дзейнасць апазіцыйных партый асвятляецца прадузята і выключна ў негатыўным святле. У той жа час рэгіянальныя дзяржаўныя выданні закрываюць вочы на шматлікія парушэнні выбарчага заканадаўства, што дапускаюцца з боку мясцовых уладаў», — гаворыцца ў заяве.

На думку прэзідыума АДС, непразрыстае фарміраванне камісій «можа сведчыць аб планаванні ўладамі масавых выбарчых фальсіфікацый».

Выбары ў мясцовыя саветы пройдуць 25 красавіка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У склад участковых выбарчых камісій на мясцовых выбарах уключана 100 з 912 прадстаўнікоў палітычных партый і суб’ектаў, якія ўваходзяць у кааліцыю...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика